-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Універсітэцкі этап рэспубліканскага конкурсу «Каралева Вясна – 2019» прайшоў у БрДУ
Конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева вясна – 2019», арганізаваны першаснай арганізацыяй ГА «БРСМ» універсітэта, адбыўся 21 сакавіка. З году ў год удзельніцы нашага ўніверсітэта дэманструюць нязменна высокі ўзровень прыгажосці, абаяння і талентаў.
Адкрываючы конкурс, кіраўнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю БрДУ Таццяна Кошык пажадала дзяўчатам здаровага імкнення да перамогі і добрага настрою, адзначыўшы, што кожная з іх здольная перамагчы.
Удзельніцы спаборнічалі ў пяці конкурсных выпрабаваннях. У першым конкурсе – «Візітоўцы» – дзяўчаты расказвалі з дапамогай відэапрэзентацыі пра свае захапленні, мары, блізкіх людзей, любімыя месцы. Конкурс прамоўніцкага майстэрства быў прысвечаны малой радзіме, у якім студэнткі ўспаміналі бацькоўскі дом, свае вытокі, дзяліліся асабістымі гісторыямі з дзяцінства. Трэці конкурс дазволіў удзельніцам паказаць свае творчыя здольнасці: яны здзіўлялі моцным вакалам, сюжэтнымі танцамі, дэкламацыяй вершаў і нават пантамімай. Асабліва запомнілася дэфіле ў вячэрніх сукенках, бо кожная ўдзельніца стварыла свой непаўторны вобраз. Навінай у гэтым годзе стала спартыўнае выпрабаванне, якое ўяўляла сабой здачу нормаў ГПА.
Ацэньвала канкурсантак журы ў складзе другога сакратара Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Максіма Харытоніка, першага сакратара Ленінскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Кірыла Сівакова, першага сакратара Маскоўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Уладзіміра Сыраваткі, а таксама фіналістак розных этапаў конкурсу мінулых гадоў – Таццяны Кунцэвіч, Марыны Цундзер і Валерыі Ганусевіч.
Пераможцам конкурсу і ўладальнікам тытула «Каралева Вясна – 2019» стала Ніна Савенка, студэнтка геаграфічнага факультэта.
«Першая Віцэ-Каралева» – Лізавета Нацяжанка, студэнтка сацыяльна-педагагічнага факультэта.
«Другая Віцэ-Каралева» – Вольга Вішнякова, студэнтка біялагічнага факультэта.
«Каралева ONLINE», «Каралева Творчасць» – Кацярына Собаль, студэнтка гістарычнага факультэта.
«Каралева Інтэлектуальнасць» – Ганна Грушавец, студэнтка факультэта замежных моў.
«Каралева Артыстызм» – Таццяна Ятчук, студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта.
«Каралева Арыгінальнасць» – Галіна Герасімік, студэнтка псіхолага-педагагічнага факультэта.
«Каралева Музычнасць» – Анастасія Шэмет, студэнтка філалагічнага факультэта.
«Каралева Грацыёзнасць» – Ганна Бурская, студэнтка факультэта фізічнага выхавання.
«Каралева Зачараванне» – Tаццяна Дзямідава, студэнтка юрыдычнага факультэта.
Усе ўдзельніцы атрымалі падарункі ад арганізатараў конкурсу, а таксама ад яго спонсараў – салона-цырульні «Анастасія», фітнес-цэнтра «DELTA», службы таксі «Сіці». Партнёрамі конкурсу выступілі студыя танца «ONE WAY» і сетка студый танца «PRO-РУХ».
Таццяна Сільвестрава (філалагічны факультэт)