-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Універсітэцкі брэйн-рынг «Брэст тысячагадовы – малады!»
26 лютага 2019 года ўжо ў дзявяты раз у рамках Фестывалю замежных студэнтаў праходзіў універсітэцкі брэйн-рынг, на якім першакурснікі дэманстравалі веды аб краіне навучання, аб горадзе і ўніверсітэце, дзе яны атрымліваюць адукацыю. Арганізатарам брэйн-рынга традыцыйна выступіла кафедра агульнага і рускага мовазнаўства. У год юбілею Брэста інтэлектуальная сустрэча была прысвечана тэме «Брэст тысячагадовы – малады!».
Памерацца эрудыцыяй сабраліся каманды першакурснікаў факультэта замежных моў («Лінгвіст»), фізіка-матэматычнага («Альфа»), біялагічнага («Біясіла»), гістарычнага («Арол»), юрыдычнага («Вlack eagles») і філалагічнага («Фенікс») факультэтаў. Пытанні, прапанаваныя ўдзельнікам гульні, не толькі раскрывалі, але і пашыралі іх веды аб Брэсце.
Студэнты даведаліся, колькі гадоў самаму старому будынку ў горадзе, і хто адлюстраваны на помніку тысячагоддзя Брэста, і чым была для гісторыі Брэста знакамітая крэпасць, і якая рэдкая прафесія належыць у нашай краіне толькі аднаму чалавеку з Брэста, і дзе ў горадзе знаходзіцца «Месца для пацалункаў», і многае іншае.
У напружанай барацьбе высветлілася, што лепш за ўсіх вывучылі гісторыю горада і яго сучасныя славутасці студэнты біялагічнага факультэта. Іх каманда «Біясіла» сапраўды аказалася самай моцнай. Вось імёны пераможцаў: Заміра Аманава (капітан), Джэмал Ашырава, Ягмыр Ахмедаў, Мукаддас Дасметава, Аразгуль Гылычдурдыева, Дзілдора Тажынава. Другое месца заняла каманда факультэта замежных моў, а трэцяе – фізіка-матэматычнага факультэта.
Каралевіч С.А., дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства