Універсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2014 год»

25 лютага 2015 г. у БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшла Універсітэцкая студэнцкая навуковая канферэнцыя «Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь за 2014 год». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра тэарэтычнай і прыкладной эканомікі. У канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты 6-ці факультэтаў (юрыдычнага, фізіка-матэматычнага, біялагічнага, гістарычнага, сацыяльна-педагагічнага і факультэта замежных моў).

На канферэнцыі былі заслуханы даклады па асноўных навуковых напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2014 г.: аналіз інфляцыі; дэмаграфічная сітуацыя; развіццё сацыяльнай сферы; стан і перспектывы знешняга гандлю; развіццё спорту, фізкультуры і турызму; стан Узброеных сіл; развіццё рынку лагістычных паслуг; аналіз гаспадарчай дзейнасці суб’ектаў эканомікі (на прыкладзе «Штадлер Мінск», «АНРЫ-ДЭКОР»).

Пасля завяршэння навуковай канферэнцыі ўдзельнікамі былі зроблены высновы: асноўныя макраэканамічныя паказчыкі, запланаваныя на 2014 г. у Рэспубліцы Беларусь выкананы часткова, што абумоўлена эканамічнай сітуацыяй, якая склалася. Істотнымі эканамічнымі праблемамі краіны з’яўляюцца: зніжэнне тэмпаў вытворчасці; павелічэнне запасаў гатовай прадукцыі; скарачэнне працоўных месцаў і рост беспрацоўя; зніжэнне рэальных даходаў насельніцтва і інш. У сувязі з гэтым былі абазначаны асноўныя напрамкі мадэрнізацыі эканамічнай і сацыяльнай сферы Рэспублікі Беларусь на 2015 г.

Кожнаму дакладчыку канферэнцыі былі ўручаны сертыфікаты ўдзелу ў навуковым мерапрыемстве.

Дзякуй за ўдзел!

Аргкамітэт

Падзяліцца: