Умацоўваючы ўзаемаадносіны паміж народамі Беларусі і Кітая

Дэлегацыя Міністэрства адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з намеснікам Міністра Цянь Сюэцзюнем ў межах рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай» і Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2019 г. Года адукацыі Беларусі ў Кітаі наведала БрДУ імя А.С. Пушкіна 23 мая.

Як і прынята, ганаровых гасцей сустрэлі хлебам-соллю і беларускай народнай песняй, што сімвалізуюць устанаўленне і ўмацаванне сяброўскіх і даверлівых адносін.

На сустрэчы са студэнтамі намеснік Міністра адукацыі КНР Цянь Сюэцзюнь сказаў, што рады бачыць студэнцкую моладзь, таму што за ёй будучыня. Ён выказаў упэўненасць у тым, што маладыя людзі з’яўляюцца рухаючай сілай росквіту дзвюх дзяржаў.

На думку паважаных гасцей, студэнты дзвюх дзяржаў павінны мець цесныя зносіны, абменьвацца вопытам і разам ўпэўнена ісці наперад, каб адносіны паміж Беларуссю і Кітаем ўмацоўваліся. «У Год адукацыі Беларусі ў Кітаі адна з галоўных задач – працягваць плённае развіццё адносін паміж дзвюма нашымі краінамі», – адзначыў Цянь Сюэцзюнь.

У БрДУ імя А.С. Пушкіна дэлегацыя наведала Цэнтр па вывучэнні Кітая і выставу «З любоўю да Кітая». У завяршэнне візіту ў нашых сценах трохбаковае Пагадненне аб стварэнні Інстытута Канфуцыя ў БрДУ падпісалі рэктар Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Ганна Сендзер, намеснік дырэктара Штаб-кватэры Інстытутаў Канфуцыя «Ханьбань» Чжао Гочэн і рэктар Аньхойскага ўніверсітэта Куан Гуанлі. Актуальнасць падпісанага дакумента ўзрастае, улічваючы, што Брэсцкая вобласць і правінцыя Аньхой – пабрацімы.

Візіты кітайскіх дэлегацый у Беларусь спрыяюць больш цеснаму супрацоўніцтву ў галіне адукацыі абедзвюх краін. БрДУ таксама ўносіць свой уклад ва ўмацаванне гэтых узаемаадносін. Нам удаецца паспяхова развіваць усходні вектар супрацоўніцтва.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: