У Зімовым садзе гукалі вясну

28 лютага ў Зімовым садзе а 12 гадзіне дня адбылося фальклорнае тэатралізаванае свята “Гуканне вясны”. Падрыхтавалі яго студэнты філалагічнага факультэта, удзельнікі тэатральнага гуртка “Эпізод У-нескладовік” пад кіраўніцтвам дацэнта Шчэрбы Святланы Мікалаеўны.

Госці свята паглядзелі народны абрад гукання вясны, паслухалі беларускія народныя вясновыя песні, паўдзельнічалі ў конкурсах, адгадалі загадкі і атрымалі прызы. Таксама госці свята змаглі наведаць  выставу-продаж вырабаў народных рамёстваў і набыць падарункі для сябе і для сваіх родных і блізкіх людзей.

Прыйдзі, прыйдзі, вясна!
Прыйдзі, прыйдзі, красна!
К нам у таночак,
Каб нам звіць вяночак.

Цэнтр экалогіі

Падзяліцца: