-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У славацкім Шаморыне завяршыўся кубак Еўропы па кіданнях
11 сакавіка 2019 года ў славацкім Шаморыне завяршыўся кубак Еўропы па кіданнях. Чарговае золата ў кіданні кап’я ў скарбонку зборнай Беларусі прынёс студэнт I курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Аляксей Каткавец, які з першага выхаду ў сектар захапіў бясспрэчнае лідарства на кантынентальным форуме і першы радок сусветнага рэйтынгу, а таксама абнавіў моладзевы рэкорд Беларусі – 82,40. У трэцяй спробе ён зноў устанавіў РВ і абнавіў свой жа новаспечаны рэкорд краіны ў катэгорыі U23 – 82,45.
Акрамя таго, студэнтка І курса факультэта фізічнага выхавання завочнай формы атрымання адукацыі Аляксандра Коньшына, чэмпіёнка Еўропы ў кіданні кап’я ў катэгорыі U18 2018 года, выступаючы ў кампаніі дарослых саперніц, здолела паказаць годныя спробы і прынесці нашай краіне чарговую ўзнагароду. Лепшы вынік, паказаны Сашай у другім выхадзе ў сектар, – 55,27 – дазволіў ёй падняцца на другую прыступку п’едэстала гонару. Гэта вялікі поспех і выдатны прыклад таго, што пры пераходзе ў іншую ўзроставую катэгорыю можна выступаць без страт у выніках.
Таксама на кубку паспяхова выступілі выпускніцы факультэта фізічнага выхавання Ганна Малышчык (золата ў кіданні молата) і Таццяна Халадовіч (золата ў кіданні кап’я).