-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У Новы год – разам!
Час навагодніх святаў
– гэта час прыгожай, добрай казкі, якая прыходзіць у кожны дом, дорыць надзею і прымушае спадзявацца на лепшае, час прыемных клопатаў і хваляванняў, час дарыць падарункі, час чароўных сюрпрызаў і сустрэч.
Добрай і ўсімі ўпадабанай традыцыяй у БрДУ імя А. С. Пушкіна стала навагодняе віншаванне навучэнцаў рэктарам універсітэта. Вось і ў гэты раз 31 снежня за некалькі гадзін да бою курантаў павіншаваць замежных студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка, прыехала Ганна Мікалаеўна Сендзер – рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар.
Ганна Мікалаеўна
павіншавала замежных навучэнцаў з Новым годам, пажадала ім шчасця, здароўя, поспехаў у вучэбнай дзейнасці, бо Новы год, як і любое свята, – гэта нагода сустрэцца і падзяліць з навакольнымі шчасце і радасць, выказаць сваю любоў, падзяку і ўдзячнасць .
Такія сустрэчы напярэдадні Новага года заўсёды выклікаюць кранальныя эмоцыі, дапамагаюць адчуць па-сапраўднаму хатнюю атмасферу з падарункамі і шчырымі пажаданнямі адзін аднаму людзям, якія знаходзяцца за тысячы кіламетраў ад роднай сям’і. Доказам таму з’яўляюцца радасныя твары навучэнцаў на мностве фотаздымкаў, зробленых у гэты святочны навагодні вечар з рэктарам універсітэта.
Новы год – гэта час верыць у цуды!