-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У нас адзіная планета, у нас адзіная сям’я
«У нас адзіная планета, у нас адзіная сям’я» – менавіта гэтыя словы сталі тэмай IX фестывалю замежных навучэнцаў, які ў гэтым годзе праходзіў з 25 лютага па 1 сакавіка. Гала-канцэрт, прысвечаны закрыццю фестывалю, адбыўся ў Палацы культуры прафсаюзаў.
Ужо стала добрай традыцыяй выконваць на гэтым свяце песню «Мы – адзінае цэлае». Замежныя навучэнцы розныя па нацыянальнасці і колеры скуры, у іх адрозніваюцца інтарэсы і схільнасці, але яны разам вучацца, любяць і твораць. Гэта думка стала ключавой у прывітальным слове рэктара ўніверсітэта Ганны Сендзер. «Вельмі добра, што студэнты розных нацыянальнасцей узаемадзейнічаюць паміж сабой, – сказала Ганна Мікалаеўна. – Беларусы вучаць замежных студэнтаў мове, дапамагаюць адаптавацца. А замежныя навучэнцы знаёмяць нашых рабят са сваёй культурай». Таксама яна адзначыла, што з кожным годам фестываль набывае ўсё большы размах. Прэзентацыя, адлюстраваўшы самыя важныя моманты фестывалю, стала лепшым пацвярджэннем яе слоў.
Самыя прыемныя і хвалюючыя моманты ўрачыстасці – уручэнне пераможцам розных алімпіяд і конкурсаў дыпломаў з рук Ганны Мікалаеўны, студэнтам-арганізатарам святочных мерапрыемстваў – падзяк дырэктарам Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Аленай Мірскай, а таксама паказ слайдаў з імёнамі замежных навучэнцаў, бацькам якіх былі адпраўлены падзячныя лісты. Алена Іванаўна, звяртаючыся да замежных студэнтаў, сказала: «Мы вас усіх вельмі любім. Сапраўды, мы вялікая дружная сям’я».
Затым адбылася канцэртная праграма. Студэнты нашага ўніверсітэта ў чарговы раз парадавалі сваёй творчасцю: нацыянальнымі танцамі, прыгожым вакалам, пранізлівым прачытаннем вершаў, яркім дэфіле. Завяршыўся фестываль выкананнем песні «Карагод».
Фестывальныя дні ўжо ўпісаліся ў гісторыю студэнцкага жыцця нашых навучэнцаў. Рабяты ўпэўнены, што ўспаміны пра гэтае свята застануцца ў іх сэрцах на доўгія гады, а самыя лепшыя імгненні мінулага фестывалю яны ўлічаць пры падрыхтоўцы да наступнага, юбілейнага.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб