-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ прайшла сустрэча студэнтаў з прафесарам з Сардыніі
14 лютага наш універсітэт наведала дэлегацыя з Італіі з мэтай усталявання супрацоўніцтва з БрДУ. У рамках візіту адбылася сустрэча прафесара гісторыі сучаснага мастацтва і архітэктуры Універсітэта Кальяры (аўтаномны рэгіён Сардынія) Джорджа Пелегрыні, ганаровага консула Рэспублікі Беларусь на Сардыніі Джузэпэ Карбоні і дырэктара ГОРУП «Цэнтр міжнародных сувязяў» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Самуйліча са студэнтамі і работнікамі нашай альма- матар. Вітаў гасцей першы прарэктар БрДУ Сяргей Марзан.
Першым узяў слова Аляксандр Самуйліч. Ён расказаў аб супрацоўніцтве Сардыніі з Беларуссю. Сардынія адной з першых актыўна падключылася да ліквідацыі наступстваў выбуху на ЧАЭС. Менавіта ў гэты рэгіён многія беларусы, у тым ліку і брэстаўчане, ездзілі на аздараўленне. За апошнія 15 гадоў цесных узаемаадносін Сардыніі і Беларусі рэалізавана больш за дзвесце праектаў.
Джорджа Пелегрыні і Джузэпэ Карбоні ахарактарызавалі становішча вострава Сардыніі на карце свету. Сардынія з’яўляецца аўтаномнай вобласцю ў складзе Італіі, уваходзіць у шэсць «блакітных зон планеты», г.зн. лепшых месцаў для жыцця людзей. Таксама госці расказалі пра Універсітэт Кальяры – адну з найстарэйшых навучальных устаноў Італіі. Інфармацыя была дапоўнена міні-фільмам і фотаздымкамі.
У ходзе размовы была закранута і тэма важнасці валодання замежнай мовай. На думку нашых паважаных гасцей, веданне моў дазваляе маладым людзям канкурыраваць на рынку працы.
У канцы сустрэчы Аляксандр Самуйліч адзначыў, што кожны год пяць студэнтаў, якiя атрымалі спецыяльнасць менеджара па турызме, наведваюць Італію з мэтай вывучэння турыстычнай галіны. Таксама ён паведаміў, што ўжо ў красавіку гэтага года магчыма правядзенне майстар-класаў для студэнтаў нашага ўніверсітэта.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб