У БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася канферэнцыя «Актуальныя праблемы навук аб Зямлі: даследаванні трансгранічных рэгіёнаў», прымеркаваная да 1000-годдзя г. Брэста

12–14 верасня 2019 г. на геаграфічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы навук аб Зямлі: даследаванні трансгранічных рэгіёнаў», прымеркаваная да 1000-годдзя г. Брэста. Канферэнцыя была арганізавана сумесна з Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі і Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.

Удзельнікаў і гасцей канферэнцыі віталі доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна Г.М. Сендзер, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта А.В. Драган, доктар фізіка-матэматычных навук, дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі С.А. Лысенка, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М.В. Маслабоеў.

Канферэнцыя пачалася з хвіліны маўчання ў памяць аб выбітным вучоным, доктару геолага-мінералагічных навук, прафесару, акадэміку НАН Беларусі А.К. Карабанаве, які пайшоў з жыцця ў жніўні 2019 г. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі В.С. Хоміч, Г.А. Камышэнка, С.А. Лысенка (Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі), І.В. Войтаў (Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт), М.В. Міхальчук (Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі), А.П. Колбас (БрДУ імя А.С. Пушкіна), М. Станчыкайтэ (Інстытут геалогіі і геаграфіі, Літва), А.А. Волчак (БДТУ), А.Л. Шаўчэнка (Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі), Ю.А. Мажайскі (Усерасійскі навукова-даследчы інстытут гідратэхнікі і меліярацыі імя А.М. Касцякова), А.А. Сідаровіч (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Л.Р. Рудэнка (Інстытут геаграфіі НАН Украіны).

13 верасня 2019 года праца канферэнцыі працягнулася ў рамках секцыйных пасяджэнняў. Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 200 навукоўцаў і спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Казахстана, Ірана, Францыі.

Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівала геалагічныя, геаграфічныя і экалагічныя даследаванні трансгранічных рэгіёнаў, уключала абмеркаванне актуальных праблем рэгіянальнай геалогіі і эвалюцыйнай геаграфіі; трансгранічнага забруджвання розных кампанентаў прыроды (паветра, вады, глебаў і інш.) і звязаных з гэтым забруджваннем праблем; пытанняў медыцынскай геалогіі і геаграфіі; прыродакарыстання і прыродаўпарадкавання тэрыторый. У рамках канферэнцыі прадставілі свае даклады акадэмік НАН Беларусі У.Ф. Логінаў і акадэмік НАН Украіны Л.Р. Рудэнка, а таксама шматлікія аўтарытэтныя навукоўцы як з акадэмічных інстытутаў, так і з устаноў адукацыі і вытворчых арганізацый (усяго было заслухана больш за 80 дакладаў).

Для гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана экскурсійная праграма, якая ўключала аглядавую экскурсію па горадзе Брэсце, наведванне мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У якасці экскурсаводаў выступілі студэнты геаграфічнага факультэта – Громік Ксенія, Гарошка Ганна, Кажамячанка Павел, Гаспадарова Валерыя і Дзерава Анастасія.

Кафедра геаграфіі і прыродакарыстання

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта