У БрДУ адкрыўся фестываль творчасці замежных студэнтаў

Фестываль творчасці замежных студэнтаў «У нас адзіная планета, у нас адзіная сям’я» адкрыўся ў нашым універсітэце 25 лютага. Старт яму быў дадзены ўжо ў дзявяты раз. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова, якая адзначыла, што гэты фестываль з’яўляецца адным з самых яркіх і запамінальных у БрДУ. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што з кожным годам ён будзе станавіцца цікавейшым.

Праграма фестывалю абяцае быць займальнай і разнастайнай. На шматлікія выставы, інтэлектуальныя гульні, кулінарныя конкурсы, брэйн-рынгі і віктарыны, якія будуць доўжыцца да 1 сакавіка, удзельнікі адкрыцця паклікалі ўсіх студэнтаў універсітэта. А тое, што сумаваць не давядзецца, яны даказалі творчымі музычнымі, інструментальнымі, літаратурнымі і танцавальнымі выступленнямі. Завершыцца фестывальны тыдзень яркім гала-канцэртам у Палацы культуры прафсаюзаў 1 сакавіка.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Падзяліцца: