-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Тыдзень псіхалогіі ва ўніверсітэце
Кожны год ва ўніверсітэце апошні тыдзень лістапада традыцыйна прысвячаецца псіхалогіі. З 26 лістапада па 1 снежня выкладчыкамі кафедраў псіхалогіі, псіхалогіі развіцця і спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы былі арганізаваны і праведзены больш за 30 мерапрыемстваў.
Адкрыла Тыдзень псіхалогіі выстава псіхалагічнай літаратуры «У гармоніі з сабой і светам», арганізаваная бібліятэкай для студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта ў фае вучэбнага корпуса № 1. На выставе была прадстаўлена экспазіцыя навучальных і навуковых выданняў выкладчыкаў універсітэта і іншых беларускіх і замежных аўтараў па папулярнай псіхалогіі, псіхалагічнай дыягностыцы, карэкцыі, псіхалагічным кансультаванні і інш.
Значнымі агульнаўніверсітэцкімі мерапрыемствамі сталі семінары «Сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічнае суправаджэнне адаптацыі студэнтаў першага курса да адукацыйнай прасторы ўніверсітэта» (пры ўдзеле намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў навучальных груп, студэнтаў-куратараў), а таксама «Трывога і дэпрэсія: што рабіць?» (з запрашэннем доктара псіхіятра-нарколага, псіхатэрапеўта УАЗ «Брэсцкая абласная бальніца» К.В. Ніканчук).
Міжфакультэцкая віктарына «Што я ведаю пра псіхалогію?» аб’яднала ўдзельнікаў геаграфічнага, фізіка-матэматычнага і гістарычнага факультэтаў. Каманды былі ўзнагароджаны прызамі, падрыхтаванымі прафкамам студэнтаў універсітэта.
Псіхалагічную майстэрню «Даведайся пра сябе – зразумей іншых» наведалі студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце № 1 студэнцкага гарадка. Навучэнцы змаглі прапрацаваць сістэму ўяўленняў пра сябе і сваё жыццё, навучыліся правільнай пастаноўцы кароткатэрміновых і доўгатэрміновых жыццёвых мэт.
Са студэнтамі 2-га курса факультэта замежных моў педагогам-псіхолагам была праведзена дыскусія «Любовь нечаянно нагрянет», дзе разглядаліся стадыі развіцця сямейных адносін. Студэнты ўявілі сябе ў ролі будучых мужа і жонкі, абмеркавалі важныя якасці мужа і жонкі.
Для жадаючых навучыцца тэхнікам зняцця напружання і эфектыўным метадам барацьбы са стрэсамі на базе інтэрната № 4 працаваў пакой рэлаксацыі «Аромафітатэрапія».
У рамках Тыдня псіхалогіі таксама прайшлі мерапрыемствы, арганізаваныя кафедрамі псіхалогіі і псіхалогіі развіцця (семінар «Актуальныя праблемы практычнага псіхолага», семінар-практыкум «"Усе хваробы ад нерваў"ці стрэсагенныя падзеі паўсядзённага жыцця як фактар псіхафізіялагічных парушэнняў», інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі? ў сацыяльнай псіхалогіі», круглы стол «Канфлікты ў розных сферах міжасобаснага ўзаемадзеяння», круглы стол «Дзіця і сям’я: узаемасувязь праблем пакаленняў» і многія іншыя), накіраваныя на развіццё прафесійнай самасвядомасці студэнтаў дапаможных прафесій.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба