-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Тыдзень пазітыву: «Мой статус: гляджу на жыццё пазітыўна»
«Мой статус: гляджу на жыццё пазітыўна!» – пад такім дэвізам з 11 па 15 верасня ва ўніверсітэце стартаваў Тыдзень пазітыву. А пачалі яго студэнты-валанцёры акцыяй «Восеньскі калейдаскоп». З самага ранку ў фае вучэбнага корпуса №1 студэнты зараджаліся добрым настроем на ўвесь дзень. Тут яны атрымлівалі падарункі, рабілі смешныя фота на памяць, чулі шмат цёплых слоў і добрых пажаданняў. А дзякуючы экспрэс-дыягностыцы, усе жадаючыя змаглі вызначыць свой настрой, з якім яны прыйшлі ва ўніверсітэт.
Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, актывісты факультэтаў запрашаюць усіх ахвотных прыняць удзел у мерапрыемствах у рамках Тыдня пазітыву: «І цвітуць ва ўсмешках твары» – фотасушка, «Сям’я для мяне – гэта ...» – дошка меркаванняў, «Неверагодныя прыгоды» – вялікая псіхалагічная гульня для студэнтаў 1-га курса, якія пражываюць у інтэрнатах студэнцкага гарадка, «Я выбіраю жыццё!» – конкурс плакатаў сярод студэнтаў 1-2 курсаў факультэта замежных моў, «Асоба без усмешкі – памылка» – фотамарафон, «Жыццё – гэта адзінае імгненне, якое нам належыць» – семінар-брыфінг для студэнтаў 2 курса сацыяльна-педагагічнага факультэта і інш.
Дарагія сябры, жыццё складаецца з мноства імгненняў, дык хай кожнае з іх напаўняе вас радасцю. Уменне бачыць светлае нават у самой апраметнай цемры, знаходзіць магчымасць дзяліцца цяплом з блізкімі, шанаваць усё тое, што ў нас ёсць, – вось складнікі шчаслівага жыцця!
Дарыце адзін аднаму добры настрой !!!
Сацыяльна-педагагічная і
псіхалагічная служба