-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Творчая вечарына «Ад прадзедаў спакон вякоў…»
10 кастрычніка 2018 года на філалагічным факультэце пад кіраўніцтвам прафесара Швед І.А. і дацэнта Сенькаўца У.А. прайшло фальклорнае свята «Ад прадзедаў спакон вякоў…», якое па выніках летняй вучэбнай практыкі падрыхтавалі і правялі студэнты 2-га курса спецыяльнасцей «Беларуская філалагія» і «Руская філалогія». У аснову творчай вечарыны былі пакладзены фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, запісаныя першакурснікамі ў Кобрынскім раёне, – у прыватнасці, рэканструяваны элементы вясельнага і каляднага абрадаў. Студэнты таксама прадэманстравалі фрагменты ўласных гутарак з рэспандэнтамі, акцэнтавалі ўвагу на асаблівасцях аўтэнтычнага выканання фальклорна-песенных твораў.
Асабліва запомнілася прысутным беларускім і замежным студэнтам-першакурснікам рэканструкцыя фінальнай часткі вясельнага абраду пад назвай «Цыганы» ў выкананні Настассі Пашкавец і Дзяніса Пышко. Маладыя таленавітыя артысты пранікнёна заглыбіліся ў атмасферу палескага вяселля, што паспрыяла і гледачам адчуць сябе прысутнымі на адным з самых яркіх фрагментаў народнага свята. На вечарыне панавалі ўзнёслае вуснае слова, душэўныя спевы, жывая музыка, танцы, дасціпныя жарты.
Такія святы сталі штогадовай традыцыяй на факультэце, і кожны раз яны праходзяць з асаблівым эмацыйным пад’ёмам, з’яўляюцца адной з найбольш дзейсных форм далучэння студэнцкай моладзі да багатай народнай культуры Берасцейшчыны.
Ганна Місько,
студэнтка другога курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»