Трэці адкрыты тыдзень журналістыкі, віват!

13 красавіка ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна стартаваў Трэці Адкрыты тыдзень журналістыкі. Адкрываючы форум, загадчык кафедры журналістыкі Людміла Скібіцкая падкрэсліла, што цяперашні Тыдзень – асаблівы: ён праходзіць у асаблівым месцы і ў асаблівы час. Наш універсітэт святкуе 70-годдзе ў Год моладзі і ў год юбілею Вялікай Перамогі.

Вітаючы ўдзельнікаў Тыдня, дэкан філалагічнага факультэта Вольга Фелькіна адзначыла, што гэты творчы праект, ініцыяваны студэнтамі-журналістамі яшчэ тры гады назад, мае добрыя перспектывы. «Геаграфія Адкрытага тыдня журналістыкі з кожным годам пашыраецца. На сёння ў нашых мерапрыемствах прымуць удзел каля 50 студэнтаў і школьнікаў», – расказала каардынатар Тыдня Ганна Івашчанка. Сярод удзельнікаў Трэцяга Тыдня – студэнты з Паўночна-Усходняга дзяржаўнага ўніверсітэта (Магадан, Расія), Маскоўскага авіяцыйнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута журналістыкі БДУ, Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, Мінскага гандлёвага каледжа, навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў Брэста і Брэсцкай вобласці.

Павіншаваць студэнтаў з такой знакавай падзеяй прыйшлі ганаровыя госці: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакова, памочнік рэктара БрДУ імя А.С. Пушкіна Генадзь Іванчын, журналісты брэсцкіх газет – Яўген Літвіновіч («Зара») і Святлана Таболіч («Народная трыбуна»), вядомы журналіст Брэстчыны Георгій Тамашэвіч, які доўгі час узначальваў абласную арганізацыю «Беларускі саюз журналістаў».

Знаёмства ўдзельнікаў прайшло ў форме гульні; пазней правялі жараб’ёўку з мэтай сфарміраваць групы для першага творчага задання – медыяквеста, які пройдзе 14 красавіка. Але гэта было толькі пачаткам цікавай праграмы. Пасля абеду ўсе жадаючыя на чале з дацэнтам кафедры ўсеагульнай гісторыі Андрэем Бодакам адправіліся на экскурсію «Невядомы Брэст». Як адзначылі прыезджыя ўдзельнікі, нягледзячы на вецер і дождж, прагулка атрымалася цікавай. Асабліва гасцям горада над Бугам спадабаўся брэсцкі Арбат. «Я амаль ўлюбілася ў Брэст», – падзялілася ўражаннямі студэнтка гістфака БДУ Вераніка Каско.

У завяршэнне першага дня згуртаваная каманда ўдзельнікаў Трэцяга Адкрытага тыдня журналістыкі, падмацаваўшы сілы на сяброўскай вячэры «Смачна есці!», адправілася ў імправізаваную кіназалу.

Маладых, актыўных, таленавітых, безжурботных рабят наперадзе чакае шмат захапляльных мерапрыемстваў, творчых заданняў і нечаканых сустрэч: трэнінгі, майстар-класы, семінары, дыскусіі, Фестываль моладзевай прэсы, фотакрос і інш.

Юлія Воўк,
філалагічны факультэт

Падзяліцца:

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта