Трэнінг «Майстэрства канструктыўнага дыялогу»

Шмат на зямлі жывых істот. З іх толькі чалавек
валодае дарам маўлення. Дарам слова.

Л. Успенскі

8 снежня 2015 года ў рамках школы «Вопыт» для старастатаў факультэтаў адбыўся трэнінг «Майстэрства канструктыўнага дыялогу». Арганізатарамі выступілі метадысты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Краўчук Людміла Андрэеўна і Сухарук Наталля Уладзіміраўна.

Удзельнікі трэнінгу абмеркавалі задачы і правілы канструктыўных дзелавых зносін, пазнаёміліся з сакрэтамі паспяховага аргументавання сваёй пазіцыі.

Падчас заняткаў студэнты выконвалі практыкаванні, што садзейнічаюць развіццю камунікатыўных навыкаў (казаць проста, лаканічна, па сутнасці; умення чуць іншага чалавека і пераконваць). Таксама ім была дадзена магчымасць адпрацоўкі тактык самапрэзентацыі і пераканання пры правядзенні перамоў у сістэме «кіраўнік – падначалены» (практыкаванне «Павышэнне і звальненне»).

Заключным этапам трэнінгу стала выкананне тэста «Ці ўмееце вы слухаць?», дзе кожны змог ацаніць сваю здольнасць уважліва слухаць.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: