-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Сустрэча з праўнукам Яўхіма Карскага
3 верасня бягучага года адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з кандыдатам тэхнічных навук Аляксандрам Аляксандравічам Карскім (на фотаздымку злева) – праўнукам выдатнага беларускага вучонага філолага і гісторыка, этнографа і фалькларыста Яўхіма Фёдаравіча Карскага.
Арганізатарамі сустрэчы былі Брэсцкая абласная бібліятэка імя А.М. Горкага і кафедра гісторыі славянскіх народаў нашай навучальнай установы. Прыезд госця з Санкт-Пецяргурга на Берасцейшчыну быў звязаны са святкаваннем Дзён беларускага пісьменства ў горадзе Ганцавічы.
Аляксандр Аляксандравіч даўно займаецца даследаваннем жыцця і творчасці свайго слыннага прадзеда. У гэтым накірунку ён зрабіў многа цікавых адкрыццяў і знаходак. У прыватнасці, з яго дапамогай была знойдзена магіла бацькі Яўхіма Карскага Фёдара Навіцкага, які на схіле свайго жыцця служыў дыяканам у царкве вёскі Будча сённяшняга Ганцавіцкага раёна.
Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміў прысутных са шматлікімі фотаздымкамі сям’і Карскіх, зачытаў вытрымкі са сваіх артыкулаў і кніг, адказаў на пытанні.
На сустрэчы выступілі прарэктар па навуковай працы і эканоміцы, кандыдат гістарычных навук У.В. Здановіч і загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М. Вабішчэвіч.
Уладзімір Сенькавец