Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з паспяховымі выпускнікамі біялагічнага факультэта

31 сакавіка 2016 года на кафедры хіміі (біялагічны факультэт) адбылося мерапрыемства «Прафесія і адукацыя», на якім студэнты і выкладчыкі сустрэліся з паспяховымі выпускнікамі біялагічнага факультэта.

На сустрэчы выступілі:

  • Пыж’янава Л.Р. (1988 г. выпуск) – намеснік дырэктара Цэнтра экстрэннай псіхалагічнай дапамогі МНС Расіі, кандыдат псіхалагічных навук, г. Масква;
  • Бонда Д.М. (2007 г. выпуск) – галоўны спецыяліст сектара кантролю паветра Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю;
  • Жыгала П.А. (2009 г. выпуск) – старшы эксперт аддзела спецыяльных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, капітан юстыцыі;
  • Александровіч С.Э. (2010 г. выпуск) – начальнік Бюро па распрацоўцы новых відаў ААТ «Брэсцкі мясакамбінат»;
  • Бойка К.У. (2015 г. выпуск) – настаўнік хіміі ў СШ № 22 г. Брэста, магістрант БрДУ імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Біялогія».

Студэнты з вялікай цікавасцю слухалі выступленні гасцей аб магчымасцях спецыяльнасцей хіміка-біялагічнага профілю, задавалі шмат пытанняў. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай абстаноўцы.

Ступень Н.С.,
загадчык кафедры хіміі

Падзяліцца: