Сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання ў адукацыйным працэсе ўніверсітэта: выстава вучэбна-метадычных матэрыялаў

28–29 лістапада 2019 года на базе псіхолага-педагагічнага факультэта адбылася III міжфакультэцкая выстава вучэбна-метадычных матэрыялаў выкладчыкаў «Сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання ў адукацыйным працэсе ўніверсітэта». Мэтай названай выставы з’яўляецца павышэнне ўзроўню метадычнага майстэрства выкладчыкаў, знаёмства выкладчыкаў і навучэнцаў з вопытам прымянення ў адукацыйным працэсе ўніверсітэта сучасных тэхналогій навучання і выхавання студэнтаў.

Традыцыйна арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі выступілі выкладчыкі кафедраў педагогікі пачатковай адукацыі, сацыяльнай працы і педагогікі. У гэтым годзе кола ўдзельнікаў пашырылася за кошт удзелу прадстаўнікоў фізіка-матэматычнага факультэта.

На выставу было пададзена больш за 40 экспанатаў, сярод якіх вучэбна-метадычныя комплексы, электронныя выданні, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, метадычныя рэкамендацыі, праекты і інш.

Напрыклад: ВМК «Уводзіны ў педагагічную прафесію» (Гарнастай Т. Л.), ЭВМК «Праектаванне і прагназаванне ў сацыяльнай працы» (Ільяшава В. В.), дапаможнік «Прафесійнае самавызначэнне школьнікаў» (Кавалевіч М. С.), ЭВМК «Крэатыўная тэрапія ў педагагічнай дзейнасці» (Матыцына І. Г.), вучэбна-метадычны дапаможнік «Курсавыя і дыпломныя працы па псіхалогіі: падрыхтоўка, афармленне, абарона» (Мядзведская А. І.), манаграфія «Прафесійныя кампетэнцыі будучых педагогаў у сферы ўзаемадзеяння з сям’ёй. Сутнасць і развіццё» (Осіпава М. П., Осіпаў Я. Д.), ЭВМК «Уводзіны ў педагагічную прафесію» (Сівашынская А. Ф.), метадычны дапаможнік «Займальны фразеалагічны слоўнік» (Сіда К. М.), практыкум «Арганізацыя працы з рознымі сацыяльнымі групамі» (Ткачук Г. М.), вучэбна-метадычны дапаможнік «Навучальныя і вытворчыя практыкі» (Чубінашвілі Н. Г.) і інш.

Тэматыка вучэбна-метадычных матэрыялаў ахоплівае досыць шырокі спектр адукацыйных тэхналогій: тэхналогія тайм-менеджменту ў сістэме падрыхтоўкі студэнтаў-першакурснікаў да сесіі (Васілюк В. А.), тэхналогія трэнінгу для сузалежных маладых жанчын «Я і іншыя» (Бай А. А., Шышкіна Н. М.), адукацыйны квест як тэхналогія актывізацыі даследчай дзейнасці малодшых школьнікаў (Мельнічук І. А.), тэхналогія арганізацыі самаадукацыі педагогаў (Міхальчук М. П.), суб’ектна-арыентаваныя тэхналогіі (Кавальчук Т. А.), выкарыстанне Мантэсоры-педагогікі ў сучасным адукацыйным працэсе (Чайчыц Н. М.) і г. д.

Выстава дазволіла прадэманстраваць ўзоры выніковага педагагічнага вопыту прымянення тэхналогій, метадаў, формаў навучання і выхавання навучэнцаў і распрацоўкі вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

Матыцына І. Г.,
дацэнт кафедры педагогікі пачатковай адукацыі

Падзяліцца: