-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання ў адукацыйным працэсе ўніверсітэта
29–30 лістапада 2018 года на базе псіхолага-педагагічнага факультэта адбылася II міжфакультэцкія выстава вучэбна-метадычных матэрыялаў выкладчыкаў «Сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання ў адукацыйным працэсе ўніверсітэта». Арганізатарамі і актыўнымі ўдзельнікамі выступілі выкладчыкі кафедраў педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі, педагогікі і сацыяльнай працы.
Мэта выставы: павышэнне ўзроўню метадычнага майстэрства выкладчыкаў, знаёмства выкладчыкаў і навучэнцаў з вопытам прымянення ў адукацыйным працэсе ўніверсітэта сучасных тэхналогій навучання і выхавання студэнтаў.
На выставу было пададзена больш за 20 экспанатаў, сярод якіх вучэбна-метадычныя комплексы, электронныя выданні, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, метадычныя рэкамендацыі і інш.
Варта адзначыць і досыць разнастайную тэматыку пададзеных вучэбна-метадычных матэрыялаў: выкарыстанне кейс-тэхналогіі, арт-тэрапеўтычных тэхнік, праектнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе; тэхналогіі кіравання якасцю дыдактычнага працэсу; тэхналогіі рэалізацыі мадэлі «Школа юнага педагога», мадэль педагагічнага ўзаемадзеяння з сям’ёй у кантэксце класнай супольнасці; прыёмы рэалізацыі стратэгіі актыўнага навучання на вучэбных занятках, тэхналогія сацыяльна-педагагічнай дыягностыкі, тэхнікі станкавай графікі ў навучанні выяўленчаму мастацтву, гульнявыя тэхналогіі ў падрыхтоўцы студэнтаў да вытворчай практыкі ва ўмовах дзіцячага аздараўленчага лагера і інш.
Выстава стала адлюстраваннем назапашанага выкладчыкамі ўніверсітэта досыць вялікага педагагічнага вопыту прымянення тэхналогій, метадаў, формаў навучання і выхавання студэнтаў. Але галоўнае – такая выстава дэманструе не толькі імкненне выкладчыкаў да павышэння якасці вышэйшай адукацыі, але і падахвочвае іх да творчага пошуку новых тэхналогій практыка-арыентаванай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў-прафесіяналаў.
Аргкамітэт