-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Студсавет: ад планавання да рэалізацыі»
«Студсавет: ад планавання да рэалізацыі» – пад такой назвай 12 кастрычніка ў рамках школы «Вопыт» прайшоў мазгавы штурм для студсаветаў інтэрнатаў студэнцкага гарадка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі жыллёва-бытавога, культурна-масавага, інфармацыйнага, спартыўна-аздараўленчага сектараў усіх інтэрнатаў.
Перад арганізатарамі стаяла мэта выявіць з удзельнікамі мерапрыемства ўмовы павышэння выніковасці і эфектыўнасці ў вырашэнні асноўных пытанняў жыццядзейнасці студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце.
Педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Ганна Паўлаўна Шывілька азнаёміла студэнтаў з тэхнікай правядзення мазгавога штурму і вызначыла правілы яго эфектыўнага выкарыстання ў дзейнасці студэнцкіх саветаў інтэрнатаў.
У ходзе гэтых заняткаў удзельнікі праявілі актыўнасць і прадэманстравалі навыкі канструктыўнага ўзаемадзеяння ў працэсе прыняцця калектыўных рашэнняў. Каманды інтэрнатаў прапанавалі пашырыць спектр формаў і метадаў у дзейнасці студсавета і распрацавалі планы мерапрыемстваў, якія яны паспрабуюць правесці па ўсіх арганізацыйна-метадычных патрабаваннях на працягу навучальнага года.
Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі мазгавога штурму змаглі абмяняцца вопытам падрыхтоўкі і правядзення розных мерапрыемстваў, арганізацыі быту ў інтэрнатах студэнцкага гарадка. Абсалютная большасць канстатавала наяўнасць у такой працы актыўнасці ўсіх прысутных, усе студэнты выказалі жаданне працягваць практыку такіх сустрэч.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба