-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Студэнты нашага ўніверсітэта атрымалі падзякі Брэсцкага гарвыканкама
28 сакавіка старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук у рамках прэс-канферэнцыі, на якой былі падведзены вынікі працы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна на месцы пахавання вязняў гета, уручыў падзякі студэнтам фізічнага выхавання Максіму Абрамчуку, Дзмітрыю Галавію, Аляксандру Білібуху, Сяргею Здановічу і Валянціну Міцковічу. Нашы навучэнцы, якія з’яўляюцца актывістамі «БРСМ», выконвалі асноўную працу па сартаванні і пагрузцы мацаў (надмагільных пліт) з габрэйскіх могілак у Брэсце. Але асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень гучалі ў адрас асабістага складу 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, што прымаў удзел у работах па выманні астанкаў жыхароў Брэста, якія загінулі ў гады вайны.
Уручаючы граматы і падарункі, Аляксандр Рагачук нагадаў, што 52-і асобны пошукавы батальён за папярэднія гады ўжо прарабіў вялікую працу па перапахаванні ахвяр вайны – на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, у Паўднёвым гарадку ў раёне былога лагера ваеннапалонных «Рэвір», у шэрагу іншых месцаў.
Максім Азарчук, в.а. сакратара п/а ГА «БРСМ» універсітэта