Студэнты БрДу імя А.С. Пушкіна прынеслі славу нашаму ўніверсітэту ў міжнародным конкурсе на лепшы пераклад “У навукі няма межаў”

І зноў студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна пацвердзілі высокі ўзровень валодання замежнымі мовамі!

У гэтым годзе 547 студэнтаў з 28 універсітэтаў Расіі, 5 універсітэтаў Беларусі, 1 універсітэта Казахстана і краін далёкага замежжа (Італія, Венгрыя, КНР, Эквадор, Сірыя, Калумбія, Інданезія) прынялі ўдзел у міжнародным анлайн-конкурсе на лепшы пераклад “У навукі няма межаў”, які штогод арганізуецца ФДБАУ ВА “Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт – МСГА ім. К.А. Ціміразева” (г. Масква).

Конкурс праходзіў у два этапы. На першым этапе (з 1 красавіка па 25 красавіка) студэнты перакладалі конкурсны тэкст адборачнага тура, па выніках якога ў другі этап выйшлі толькі прызёры (у межах трох замежных моў – англійскай, нямецкай і французскай).

Другі этап конкурсу праходзіў 28 красавіка 2021 года ў дыстанцыйнай (анлайн) форме. Удзельнікам былі прапанаваны конкурсныя тэксты двух узроўняў складанасці – для студэнтаў лінгвістычных і нелінгвістычных спецыяльнасцей. Конкурсныя заданні ўключалі пісьмовы пераклад тэксту, творчае заданне на сэнсавае прагназаванне, а таксама пісьмо-эсэ ў рамках аналізу практычнай сітуацыі.

У тэрмін да 20 мая экспертная група разгледзела конкурсныя працы і вызначыла пераможцаў у пяці намінацыях па трох замежных мовах. Для аб’ектыўнай працы журы праверка конкурсных прац праводзілася ананімна.

Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна паказалі выдатныя вынікі: 8 удзельнікаў конкурсу сталі пераможцамі.

Пераможцы, студэнты-нелінгвісты:

Англійская мова

Галоўная намінацыя “Лепшы пераклад з англійскай мовы”

І месца: Уладзімір Мілейка, фізіка-матэматычны факультэт, ІІ курс (выкладчык І.В. Поўх).

ІІ месца: Дзмітрый Бялоў, юрыдычны факультэт, І курс (выкладчык Л.Я. Леванюк).

Дыплом “За энтузіязм і высокую матываванасць да вывучэння замежнай мовы”

ІІ месца: Георгій Арсенцьеў, юрыдычны факультэт, І курс (выкладчык Л.М. Калілец)

Французская мова

Галоўная намінацыя “Лепшы пераклад з французскай мовы”

ІІІ месца: Паліна Андраюк, юрыдычны факультэт, ІІ курс (выкладчык Л.Я. Леванюк).

Дыплом “За арыгінальнасць перакладчыцкіх рашэнняў”

ІІ месца: Антаніна Пранько, геаграфічны факультэт, І курс (выкладчык Л.Я. Леванюк).

Дыплом “За энтузіязм і высокую матываванасць да вывучэння замежнай мовы”

І месца: Дар’я Чабан, псіхолага-педагагічны факультэт, ІІ курс (выкладчык Л.Я. Леванюк).

Нямецкая мова

Дыплом “За культуру пісьмовых зносін і пераканальнасць”

І месца: Павел Ківачук, геаграфічны факультэт, І курс (выкладчык І.А. Полева).

Пераможца, студэнтка-лінгвіст:

Дыплом “За культуру пісьмовых зносін і пераканальнасць”

ІІ месца: Сідарава Елізавета, факультэт замежных моў, ІІ курс.

Кафедра замежных моў ад усёй душы дзякуе ўсім удзельнікам, кіраўнікам і арганізатарам конкурсу, віншуе пераможцаў і жадае ім далейшых перамог! Мы вамі ганарымся!

Ларыса Максімук,
загадчык кафедры замежных моў

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Белорусский государственный университет пищевых и химических технологий
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта