-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Студэнцтва – ты ў жыцці лепшая пара»
«Студэнцтва – ты ў жыцці лепшая пара!» – менавіта гэтыя словы сталі дэвізам фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна-2017», які стартаваў 20 сакавіка на пляцоўцы перад вучэбным корпусам № 1 БрДУ імя А.С. Пушкіна. На адкрыцці фестывалю з прывітальным словам выступіла рэктар універсітэта Г.М. Сендзер. Яна адзначыла, што студэнты сваёй энергіяй і пазітывам прыўносяць яркія фарбы ў жыццё ўніверсітэта. Па ўжо існуючай традыцыі ў гэты дзень тон фестывалю задалі студэнты ўсіх факультэтаў, якія пад рытмічныя мелодыі выканалі флеш-моб «Танцуючы ўніверсітэт». Рабяты парадавалі гледачоў зладжанасцю рухаў, прамяністымі ўсмешкамі і добрым настроем.
«Студэнцкая вясна-2017» будзе доўжыцца тры тыдні. Праграма фестывальных дзён абяцае быць яркай, плённай і насычанай. І гэта не дзіўна, бо студэнты нашага ўніверсітэта энергічныя, жыццярадасныя, упэўненыя ў сабе, умеюць сумяшчаць падрыхтоўку да заняткаў з творчасцю і заўсёды знаходзяць час для праяўлення сваіх здольнасцей.
Турніры, выставы, дыскусіі, вакальныя конкурсы, гумарыстычныя праграмы і спартыўныя спаборніцтвы – фестываль уключае ў сябе больш за трыццаць мерапрыемстваў. Завершыцца ён маляўнічым гала-канцэртам у Цэнтры моладзевай творчасці 7 красавіка.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба