-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Студэнцкая вясна, віват!
Фестываль студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна–2018» праходзіў у нашым універсітэце з 15 па 26 сакавіка. Па традыцыі ён адкрыўся запальным флэш-мобам «Танцуючы ўніверсітэт». Студэнты ўсіх факультэтаў, якія выконвалі яго пад рытмічную музыку, далі старт шэрагу мерапрыемстваў.
Канцэрты, майстар-класы, выставы, конкурсы, музычна-літаратурныя вечары, інтэлектуальныя гульні і гутаркі – самі рабяты называюць фестывальныя тыдні своеасаблівым падарожжам ад аднаго віду дзейнасці да іншага.
З прывітальным словам перад навучэнцамі выступіла рэктар універсітэта Г.М. Сендзер. Ганна Мікалаеўна адзначыла, што студэнты сваім аптымізмам, адкрытасцю свету і пазітыўным поглядам на яго прыўносяць у наша жыццё яркія фарбы, даюць новае дыханне звыклым, на першы погляд, рэчам і пажадала ім тварыць і зараджаць сваёй нястрымнай энергіяй дарослых.
Падчас «Студэнцкай вясны» моладзь па максімуму праявіла свае здольнасці, паспяваючы старанна вучыцца, рэпеціраваць, з бляскам выступаць на розных пляцоўках фестывалю і захоўваць на сваіх мабільных тэлефонах цікавыя моманты мерапрыемстваў. А ўсё таму, што рабяты ўпэўнены: студэнцтва – лепшая пара ў жыцці, і гэты час трэба выкарыстоўваць для назапашвання станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў.
Сучасная моладзь – гэта скарбніца талентаў, майстэрства і ўменняў. «Мы ўсе праблемы будзем вырашаць хутка і якасна, годна пераадольваючы перашкоды, у поўнай сіле будзем выкарыстоўваць магчымасці нашага часу, каб спраўджваліся мары, каб свет станавіўся прыгажэйшым і больш шчаслівым», – сказала студэнтка 4 курса псіхолага-педагагічнага факультэта Аксана Палячук. У гэтых словах дзяўчына выказала меркаванне ўсёй моладзі, якая хоча быць карыснай грамадству і актыўна праяўляць грамадзянскую пазіцыю.
Арганізатарам удалося на высокім узроўні правесці моладзевае свята, якое арыентавана на стварэнне будучыні, але з апорай на падмурак, закладзены продкамі, таму што наша пакаленне беражэ культурную спадчыну свайго народа, праслаўляе яе і павялічвае.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба