-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Студэнцкая вясна – 2019» стартавала
Адкрыццё фестывалю творчасці студэнтаў «Студэнцкая вясна – 2019» адбылося 26 сакавіка. Па традыцыі цэнтрам свята стаў запальны флэш-моб у выкананні дзясяткаў студэнтаў усіх факультэтаў універсітэта, таму што кіраўніцтва БрДУ перакананае, што ў авангардзе студэнцкага свята павінна быць моладзь.
Вітаючы ўдзельнікаў і гасцей самай яркай, самай чаканай падзеі вясны, рэктар Ганна Сендзер адзначыла, што нашы студэнты сваімі масавымі нумарамі, невычэрпнай энергіяй і прамяністымі ўсмешкамі спрыяюць набліжэнню цяпла, а ініцыятыўнасцю – робяць жыццё ўніверсітэта больш разнастайным, цікавым і насычаным. Ганна Мікалаеўна пажадала ўсім творчых знаходак, паспяховай вучобы, новых дасягненняў, аптымізму і бадзёрасці.
Запальныя танцы, жыццесцвярджальныя песні і дынамічныя рухі студэнтаў не пакінулі сумнення ў тым, што фестывальныя дні будуць насычанымі, цікавымі, вясёлымі. Майстар-класы, круглыя сталы, конкурсы і турніры – далёка не ўсе формы запланаваных мерапрыемстваў, якіх чакаецца больш за пяцьдзесят.
У гэтым годзе ў рамках «Студэнцкай вясны» адбудзецца вялікая святочная праграма «Горад, які нас аб’ядноўвае», прысвечаная 1000-годдзю Брэста і 5-годдзю клуба «Дыялог культур». А галоўнае мерапрыемства – Парад студэнцкай моладзі «Наш арыенцір: ВЯСНА – СТУДЭНЦТВА – ПОСПЕХ!» стане фінальным акордам фестывалю.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб