Студэнцкая міжфакультэцкія алімпіяда па анатоміі чалавека

27 красавіка 2016 года адбылася ўжо стаўшая традыцыйнай для нашага ўніверсітэта студэнцкая міжфакультэцкія алімпіяда па анатоміі чалавека. Алімпіяда была арганізавана і праведзена выкладчыкам кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека, дацэнтам Блоцкай А.С., дэканам факультэта фізічнага выхавання, дацэнтам Галавачом М.В. і старшым выкладчыкам кафедры анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека Раменка І.Р.

Гэтае мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі, павышэння цікавасці да вывучэння анатоміі чалавека і ўключэння студэнтаў 1-2 курсаў у навуковае і грамадскае жыццё ўніверсітэта. Радуе тое, што колькасць удзельнікаў, якія жадаюць паспаборнічаць у ведах, год ад года няўхільна расце. Так, на алімпіядзе ў гэтым годзе свае веды і ўменні прадэманстравалі 48 студэнтаў трох факультэтаў – факультэта фізічнага выхавання, біялагічнага і геаграфічнага факультэтаў. У гэтым годзе, акрамя студэнтаў вочнай формы атрымання адукацыі, у алімпіядзе прынялі ўдзел і студэнты-завочнікі факультэта фізічнага выхавання.

Пераможцамі алімпіяды сталі:

  • 1 месца – Баброўскі Д.А., 3 курс, факультэт фізічнага выхавання;
  • 2 месца – Дзяйкун А.А., 1 курс, факультэт фізічнага выхавання;
  • 3 месца – Мазялюк А.П., 1 курс, факультэт фізічнага выхавання (завочная форма атрымання адукацыі).

Віншуем пераможцаў алімпіяды
і жадаем усім удзельнікам поспехаў у вучэбнай і навуковай дзейнасці!

Кафедра анатоміі, фізіялогіі і бяспекі чалавека

Падзяліцца: