-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна – «Студэнт года – 2018»
Абласны этап
Рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2018» адбыўся 8 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце (г. Пінск). Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна прадстаўляла студэнтка 4-га курса філалагічнага факультэта Вольга Маразюк (уладальніца звання «Студэнт года – 2017» у БрДУ імя А.С. Пушкіна).
За права быць прызнаным лепшым студэнтам у Брэсцкай вобласці змагаліся пяць прадстаўнікоў чатырох універсітэтаў (БрДУ імя А.С. Пушкіна, БрДТУ, БарДУ, ПалесДУ). На працягу ўсіх конкурсных этапаў (самапрэзентацыя «Я – студэнт!», інтэлектуальны турнір, творчае хатняе заданне «Беларусь – крынiца натхнення», конкурс відэаролікаў) Вольга Маразюк ярка і ўпэўнена прадэманстравала якасную прафесійную падрыхтоўку, актыўную грамадзянскую пазіцыю, валоданне камунікатыўнымі навыкамі, гнуткасць мыслення, рознабаковы творчы патэнцыял. Менавіта сукупнасць талентаў Вольгі і актыўная падтрымка балельшчыкаў безапеляцыйна пераканалі журы ў лідарстве нашай канкурсанткі.
Па выніках абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу Вольга Маразюк стала уладальніцай тытула «СТУДЭНТ ГОДА – 2018».
Віншуем і жадаем ёй далейшых поспехаў!
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю