-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Спасцігаючы тонкасці будучай прафесіі: у БрДУ прайшоў дзень самакіравання
Які студэнт не марыць хоць раз адчуць сябе ў ролі рэктара, дэкана ці педагога, прымаць рашэнні, чытаць лекцыі для студэнтаў малодшых курсаў і даваць ацэнку іх ведаў? У студэнтаў нашага ўніверсітэта ёсць такая магчымасць: штогод 16 лістапада ў БрДУ праводзіцца дзень самакіравання, адна з мэт якога – дапамагчы студэнцкай моладзі «знутры» спасцігнуць асаблівасці будучай прафесіі.
Пасяджэнне ў дэканатах і рэктараце, прыём па асабістых пытаннях і правядзенне заняткаў – студэнты спаўна адчулі, якая нялёгкая праца работнікаў універсітэта. Развіццё навукова-даследчага патэнцыялу студэнтаў, правядзенне выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю і кантроль за гаспадарчай дзейнасцю ўніверсітэта – такім быў парадак дня дублёраў кіраўніцтва ўніверсітэта.
Правядзенне лекцый, праверка лабараторных работ і дапамога навучэнцам на семінарах – такія задачы вырашаліся дублёрамі выкладчыкаў. Яны грунтоўна рыхтаваліся да заняткаў, стараліся падаваць матэрыял у цікавай форме, даступна тлумачыць, як выконваць заданні, і аб’ектыўна ацэньваць адказы студэнтаў малодшых курсаў. Усё гэта стала неацэнным вопытам для рабят, якія ў хуткім часе стануць кваліфікаванымі педагогамі.
На нарадзе дублёры прадстаўнікоў апарата кіравання і дэканаў абмеркавалі шмат пытанняў, сярод якіх – папулярызацыя інфармацыі аб правядзенні конкурсаў інавацыйных праектаў, аналіз дзейнасці МААП універсітэта, засяленне ў інтэрнаты і іншыя. Па выніках пасяджэння быў падрыхтаваны праект рашэння.
Таксама ў рамках Дня самакіравання адбыліся розныя мерапрыемствы на факультэтах: флэш-мобы, акцыі, выставы, конкурсы, інтэлектуальныя гульні.
Завяршыўся дзень самакіравання выніковым сходам кіраўніцтва ўніверсітэта і каманд дублёраў. Прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова адзначыла, што дзень студэнта навучэнцы правялі з карысцю, праявіўшы свае выкладчыцкія, арганізатарскія і лідарскія якасці. Рабяты падзякавалі кіраўніцтву БрДУ за магчымасць адчуць на сабе ўсю складанасць працы педагога і работніка адміністрацыйнага апарата. Набыты вопыт, упэўнены навучэнцы, абавязкова спатрэбіцца ім у прафесійнай дзейнасці. А са сцен роднага ўніверсітэта яны выйдуць якасна падрыхтаванымі спецыялістамі з багатым тэарэтычным і практычным вопытам.
Дзмітрый Туцкі, дублёр рэктара:
– У мяне ёсць невялікі кіроўчы вопыт, так як я з’яўляюся старшынёй студэнцкага самакіравання. Але было складана. Больш за ўсё я баяўся, што зазвініць знешні тэлефон, сэрца не было на месцы. Пужала велізарная колькасць дакументаў, хваляваўся ў момант правядзення нарады. У будучым мне, вядома, хацелася б стаць кіраўніком: як той казаў, дрэнны той салдат, што не марыць стаць генералам. Але за гэты дзень я зразумеў: каб кіраваць вялікім калектывам, трэба мець вялікі багаж ведаў і вытрымку.
Карына Зушчык, дублёр прарэктара па выхаваўчай працы:
– У дні самакіравання ўдзельнічаю не першы раз, у мінулым годе выступала ў ролі дэкана сацыяльна-педагагічнага факультэта. Адчуванні зусім розныя. Быць дублёрам прарэктара складаней. Я на сабе адчула, якая вялікая адказнасць ляжыць на плячах кіраўніка: велізарная колькасць званкоў, рашэнне бягучых пытанняў, нарады ў рэктара і інш. На маім парадку дня стаялі пытанні эфектыўнасці работы савета студэнцкага самакіравання і падрыхтоўкі да конкурсу «Павер у сябе». Было вельмі цікава!
Аляксандра Гусева, дублёр дэкана:
– На факультэце правялі раду прафілактыкі. Шмат увагі надала навуковай дзейнасці, пазнаёмілася са стратэгіяй развіцця навукі да 2040 года, даведалася шмат цікавага.
Кацярына Пасунько, дублёр выкладчыка:
– Гэта быў мой першы выкладчыцкі вопыт. Я вельмі хвалявалася, доўга рыхтавалася да заняткаў. Студэнты прынялі мяне добра: уважліва слухалі, актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні пары. Атрымала задавальненне ад змены дзейнасці.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба