Спартыўна-гульнявое свята «Фізкульт-Ура!»

7 красавіка ў рамках універсітэцкага фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна – 2016» у спарткомплексе БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшло спартыўна-гульнявое свята «Фізкульт-Ура!». У ім узялі ўдзел студэнты няпрофільных спецыяльнасцей і выкладчыкі ўсіх факультэтаў. Непасрэдным арганізатарам гэтага мерапрыемства з’яўлялася кафедра фізічнай культуры.

Спаборніцтвы праводзіліся ў выглядзе спартыўных эстафет і конкурсаў.

Пазаконкурсная праграма свята ўключала такія мерапрыемствы, як перацягванне каната і конкурс «Гладыятарскія баі».

Пераможцам спаборніцтваў стала зборная каманда сацыяльна-педагагічнага і фізіка-матэматычнага факультэта «Мядзведзі». Другое месца падзялілі дзве зборныя каманды – філалагічнага, гістарычнага факультэтаў «Маланка» і юрыдычнага факультэта, факультэта замежных моў «Фарсаж». Трэцяе месца заняла зборная каманда геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў «Рваны кед».

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі ўніверсітэта і каштоўнымі прызамі, падрыхтаванымі прафкамам работнікаў і прафкамам студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Падзяліцца: