-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Шосты Рэспубліканскі фестываль «Тыдзень спорту і здароўя» ў БрДУ імя А.С. Пушкіна
Рэспубліканскі фестываль «Тыдзень спорту і здароўя» штогод арганізуецца Міністэрствам адукацыі сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спорту і турызму ў мэтах кансалідацыі намаганняў работнікаў адукацыі, фізічнай культуры і спорту для прапаганды здаровага ладу жыцця сярод дзяцей, моладзі і дарослых і ўключэння іх у сістэматычныя заняткі фізічнай культурай і спортам.
Наш універсітэт традыцыйна прыняў актыўны ўдзел у гэтым свяце здароўя і фізічнай актыўнасці. У перыяд з 15 па 21 верасня 2018 года прафсаюзны камітэт работнікаў БрДУ імя А.С. Пушкіна сумесна з факультэтам фізічнага выхавання ў рамках Рэспубліканскага фестывалю спорту і здароўя правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных прапагандзе фізічнай культуры і спорту сярод студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта.
17 верасня ў гімнастычнай зале старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання Клос Аксана Міхайлаўна ў майстар-класе па стрэйчынгу для работнікаў універсітэта прадэманстравала магчымасці выкарыстання практыкаванняў для гнуткасці ў занятках з людзьмі розных узроставых груп і ўзроўня фізічнай падрыхтаванасці. 19 верасня ў гімнастычнай зале Аксана Міхайлаўна правяла майстар-клас па фітбол-гімнастыцы і расказала прысутным пра асаблівасці выкарыстання фітбол-мячоў у самастойных фізкультурна-аздараўленчых занятках, а таксама яшчэ раз адзначыла неабходнасць сістэматычных заняткаў рознымі відамі фізічнай культуры для ўмацавання здароўя і захавання актыўнага працоўнага даўгалецця работнікаў нашага ўніверсітэта.
20 верасня ўсе ахвотныя прынялі ўдзел у Адзіным дні плавання. Прафкам работнікаў забяспечыў усіх членаў прафсаюза бясплатным уваходам у плавальны басейн і ўручыў падарункі ўсім удзельнікам гэтага мерапрыемства. У гэты ж дзень пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры фізічнай культуры Мілашук Наталлі Сцяпанаўны ўсе жадаючыя атрымалі майстар-клас па выкарыстанні сродкаў аквааэробікі ў аздараўленні свайго арганізма.
І на заканчэнне Рэспубліканскага фестывалю 21 верасня ў сценах спартыўнага комплексу прайшла таварыская матчавая сустрэча па настольным тэнісе сярод мужчын, у якой прынялі ўдзел аматары гэтага алімпійскага віду спорту з нашага і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэтаў. У серыі з дзевяці гульняў наймацнейшымі сталі майстры малой ракеткі з БрДТУ. Сяброўская атмасфера праведзенай сустрэчы дазволіла кожнаму спартсмену атрымаць максімум карысці для сябе і свайго здароўя. Усе ўдзельнікі матчавай сустрэчы былі ўзнагароджаны прафкамамі падарункавымі сертыфікатамі за актыўны і рэгулярны ўдзел у спартыўным жыцці ўніверсітэтаў і прапаганду фізічнай культуры і спорту сярод навучэнцаў i работнікаў.
Атмасфера гэтага фестывальнага тыдня палала энергіяй, здароўем і пазітывам, у чарговы раз нагадваючы, што ў БрДУ імя А.С. Пушкіна не толькі студэнты, але і работнікі ўмеюць займацца фізічнай культурай і спортам і робяць сваё жыццё з дапамогай фізічных практыкаванняў больш актыўным і здаровым!!!
А.М. Клос, старшы выкладчык
кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання