Семінар з перспектыўным кадравым рэзервам Брэсцкага гарвыканкама

У межах гарадской праграмы «Кадры Брэста на 2011-2015 гады» аддзелам арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага гарвыканкама 14 лістапада 2014 г. быў праведзены семінар з перспектыўным кадравым рэзервам Брэсцкага гарвыканкама, у тым ліку са студэнцкай моладдзю УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна» і УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт». Семінар прайшоў на базе ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне з удзелам намесніка старшыні гарвыканкама Барысюка Генадзя Іосіфавіча.

У ходзе семінара былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • Кадравы рэестр гарвыканкама. Патрабаванні да фарміравання рэзерву кіруючых кадраў.
  • Структура, асноўныя задачы і функцыі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне гарвыканкама.
  • Асноўныя накірункі працы дзяржаўных органаў па сацыяльнай падтрымцы малаабароненых катэгорый грамадзян.
  • Рынак працы г.Брэста і асноўныя патрабаванні наймальнікаў пры працаўладкаванні.
  • Дзяржаўная падтрымка пры стварэнні працоўных месцаў.
  • Прафесійная арыентацыя, прафесійная падрыхтоўка і перападрыхтоўка беспрацоўных грамадзян.

Аддзел інфармацыйна-аналітычнай
і інавацыйнай дзейнасці

Падзяліцца: