Семінар-трэнінг «Педагагічныя дынастыі»

16 мая 2019 года на базе ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Брэста імя В. І. Хована» намеснікам дырэктара па вучэбнай працы В. К. Красько, кіраўніком творчай групы «Першыя адкрыцці ў свеце прафесіі: усё пачынаецца з настаўніка» Д. М. Трызна, педагогам-псіхолагам А. C. Палячук сумесна з кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання быў арганізаваны і праведзены семінар-трэнінг «Педагагічныя дынастыі», у якім прынялі ўдзел настаўнікі пачатковых класаў і навучэнцы школы, выкладчыкі і студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта. Семінар-трэнінг праводзіўся з мэтай падтрымкі статусу педагагічнай прафесіі і яе ролі ў вырашэнні задач сучаснай адукацыі.

Студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта (Шчэрба Дар’я, Камянчук Валерыя), навучэнцы Дземянчук Яўген (1 «А» клас), Кісляк Дар’я (1 «Б» клас), Ківачук Яўген (2 «А» клас) расказалі пра свае педагагічныя дынастыі. Комплексы практыкаванняў і практычныя заданні, прадстаўленая на семінары-трэнінгу намеснікам дырэктара па вучэбнай працы В. К. Красько, педагогам-арганізатарам А. С. Палячук і загадчыкам кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання Г. М. Канцавой, былі накіраваны на набыццё студэнтамі новых ведаў аб педагагічнай прафесіі, на фарміраванне матывацыйна-каштоўнасных адносін да будучай прафесійнай дзейнасці, на павышэнне прафесійнага ўзроўню цяперашніх і будучых настаўнікаў, на развіццё творчага патэнцыялу настаўнікаў пачатковых класаў і студэнтаў спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».

Семінар-трэнінг прайшоў у атмасферы жывых зносін. Удзельнікі адзначылі, што настаўнік – адна з тых прафесій, у якой рэдка можна сустрэць выпадковых людзей. Настаўнікамі працуюць людзі па прызванні, эрудзіраваныя, шчыра захопленыя сваёй працай, адданыя адукацыйнаму працэсу, зацікаўленыя ў поспехах сваіх вучняў.

Пасля заканчэння семінара-трэнінгу ўдзельнікі адзначылі яго карысць і неабходнасць у прафесійным развіцці і самаўдасканаленні.

Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: