-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Семінар-практыкум «Удасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю»
28 чэрвеня 2018 года на базе аграбіялагічнага аддзела Цэнтра экалогіі адбыўся семінар-практыкум «Удасканальванне ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю: вынікі 2017/18 навучальнага года, перспектывы на 2018/19 навучальны год». Удзельнікамі семінара сталі намеснікі дэканаў па выхаваўчай працы, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, выхавальнікі інтэрнатаў, спецыялісты аддзела выхаваўчай работы з моладдзю.
У ходзе выніковай сустрэчы былі закрануты праблемы арганізацыі і рэалізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы на ўзроўні факультэтаў, грамадскіх моладзевых арганізацый, інтэрнатаў студэнцкага гарадка; вызначаны аптымальныя формы і метады ўзаемадзеяння спецыялістаў па выхаваўчай рабоце; намечаны прыярытэтныя напрамкі ідэалагічнай
і выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю ў наступным навучальным годзе.
Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы арганізавалі і правялі з удзельнікамі семінара вяровачны курс – эфектыўны трэнінг камандаўтварэння на згуртаванне калектыву, фарміраванне цэласнасці каманды, павышэнне унутрыгрупавога ўзаемадзеяння. Прапанаваныя ўдзельнікам практыкаванні дазволілі ім зняць эмацыйнае напружанне, атрымаць зарад бадзёрасці і добры настрой.
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю