-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Семінар «Парушэнне харчовых паводзінаў»
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўніверсітэта сумесна з ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» працягваюць рэалізоўваць сацыяльны праект «Здаровае пакаленне». 9 лютага адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках праекта – семінар «Парушэнне харчовых паводзінаў». У семінары прынялі ўдзел студэнты геаграфічнага, фізіка-матэматычнага, юрыдычнага факультэтаў, а таксама факультэта замежных моў.
Падчас адкрыцця семінара прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Васільеўна Сакалова падкрэсліла, што «ежа з’яўляецца адным з найважнейшых фактараў навакольнага асяроддзя, якія аказваюць уплыў на стан здароўя, працаздольнасці, разумовага і фізічнага развіцця, а таксама на пазітыўнае стаўленне да жыцця чалавека».
Загадчык аддзялення інфармацыйнага забеспячэння аддзела грамадскага здароўя ДУ «Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Валянціна Сяргееўна Машэнская прадставіла на семінары даклад пра віды, прычыны і фактары парушэння харчовых паводзінаў. У рамках мерапрыемства студэнтам былі прадэманстраваны эталоны прыгажосці са старажытных часоў і да нашых дзён.
Для ўдзельнікаў семінара была створана магчымасць вылічыць індэкс масы свайго цела і вызначыць адпаведнасць паміж масай і ростам.
Дзякуючы экспрэс-дыягностыцы, праведзенай псіхолагам Ірынай Анатольеўнай Жарко, навучэнцы змаглі даведацца, ці парушаны іх харчовыя паводзіны.
Дарагія студэнты, правільнае харчаванне неабходна ў любым узросце. Веданне парушэнняў харчовых паводзінаў і шляхоў іх карэкцыі дазволіць весці здаровы лад жыцця і створыць бяспеку будучага пакалення. Пры парушэнні харчовых паводзінаў варта абавязкова звяртацца за прафесійнай дапамогай да псіхолага або ўрача-псіхатэрапеўта!
Усё ў Вашых руках – і прыгажосць, і здароўе!
Пачніце зараз, і ў Вас усё атрымаецца!
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба