Рэспубліканская ўніверсіяда – 2019 па стральбе кулявой

9–11 снежня на базе спартыўна-стралковага комплексу дзяржаўнай установы «Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» г. Мінска прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2019 па стральбе кулявой.

Каманду БрДУ імя А. С. Пушкіна прадстаўлялі:

  1. Склізкоў Дзяніс Аляксеевіч, студэнт IV курса (гістарычны факультэт);
  2. Аўраменка Аляксандр Андрэевіч, студэнт III курса (факультэт фізічнага выхавання);
  3. Матусевіч Яўген Алегавіч, студэнт IV курса (факультэт фізічнага выхавання);
  4. Палюшык Таісія Алегаўна, студэнтка II курса (факультэт фізічнага выхавання);
  5. Пранько Уладзіслава Аляксандраўна, студэнтка III курса (факультэт фізічнага выхавання, завочная форма атрымання адукацыі);
  6. Чарноў Уладзімір Канстанцінавіч, студэнт V курса (факультэт фізічнага выхавання, завочная форма атрымання адукацыі);
  7. Ляснухін Аляксандр Юр’евіч, студэнт I курса (факультэт фізічнага выхавання, завочная форма атрымання адукацыі);
  8. Краўчук Мікіта Мікалаевіч, студэнт II курса (факультэт фізічнага выхавання, завочная форма атрымання адукацыі).

Па выніках спаборніцтваў наша каманда набрала 347 ачкоў і заняла ганаровае II месца, саступіўшы камандзе БДУФК.

Віншуем нашу каманду і трэнера з перамогай!!!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: