-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэспубліканская ўніверсіяда-2017 па цяжкай атлетыцы
З 1 па 3 лістапада 2017 года ў спартыўнай зале цяжкай атлетыкі ўстановы «Спартыўны клуб Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» праходзілі фінальныя спаборніцтвы рэспубліканскай універсіяды-2017 па цяжкай атлетыцы.
Спаборніцтвы прайшлі ў 8 вагавых катэгорыях, у якіх прынялі ўдзел больш за 100 цяжкаатлетаў з 14 вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Многія студэнты паказалі добрыя вынікі.
Каманда нашага ўніверсітэта была прадстаўлена двума атлетамі – студэнтамі факультэта фізічнага выхавання. Асаёнак Пётр, майстар спорту міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь, удзельнік Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра (6 месца) падняўся на найвышэйшую прыступку п’едэстала. Дзмітрыеў Павел, майстар спорту па цяжкай атлетыцы, пераможца і прызёр Рэспубліканскіх спаборніцтваў, заняў 5 месца.
Ад усёй душы віншуем рабят і жадаем ім новых яркіх перамог!
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба