-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі»
22 кастрычніка 2015 года ва ўніверсітэце адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі» пры падтрымцы рэзідэнта Парку Высокіх Тэхналогій Рэспублікі Беларусь ЗТАА «ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ». Адкрываючы канферэнцыю, прарэктар па навуковай працы і эканоміцы ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Будзько Аляксандр Яўгенавіч адзначыў вялікае значэнне навуковых даследаванняў удзельнікаў канферэнцыі для развіцця прыгранічнага рэгіёна і пажадаў ім плённай працы ў вырашэнні пастаўленых задач.
На пленарным пасяджэнні выступілі: Уладзімір Адамавіч Галаўко (д.т.н., прафесар, загадчык кафедры інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій БрДТУ) з дакладам на тэму «Глыбокае навучанне нейронавых сетак: тэорыя і прымяненне», Васіль Міхайлавіч Волкаў (д.ф.-м.н., прафесар кафедры вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання БДУ) з дакладам на тэму «Крытэрый спектральнага раздзялення і метады лічбавай апрацоўкі сігналаў у аптымізацыі дыскрэтных мадэляў нестацыянарнага ўраўнення Шрэдынгера», Андрэй Уладзіміравіч Ліфенец (супрацоўнік ЗТАА «ЭРЫКПОЛЬ Брэст») з дакладам на тэму «Падыходы да распрацоўкі праграмнага забеспячэння»;
Таццяна Сяргееўна Сілюк (к.э.н., дацэнт, загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі БрДУ імя А.С. Пушкіна) з дакладам на тэму «Праект МТД «Стварэнне трансгранічнай платформы «БІЗНЕСТРАНС» як фактар павышэння канкурэнтаздольнасці трансгранічных тэрыторый».
Удзельнікі канферэнцыі працягвалі працу на васьмі секцыях, дзе абмеркавалі 192 даклады.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Полацка, Кіева і Днепрапятроўска (Украіна), Масквы (Расія), Лодзі і Бялай Падляскі (Польшча), Лёвена (Бельгія). У завяршэнне ўдзельнікі канферэнцыі выказалі падзяку арганізатарам навуковага мерапрыемства.
Фізіка-матэматычны факультэт