-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Сучасная журналістыка: традыцыі, наватарства, кантэкст»
11 сакавіка 2016 года на філалагічным факультэце адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Сучасная журналістыка: традыцыі, наватарства, кантэкст». Арганізатарам форуму выступіла кафедра журналістыкі. Аб удзеле (вочным і завочным) у канферэнцыі заявілі больш за 100 навукоўцаў з Беларусі, Украіны, Расіі, Казахстана, Польшчы. Значную колькасць дакладаў прадставілі маладыя даследчыкі – аспіранты, магістранты, студэнты.
Праблемнае поле канферэнцыі ўключала пытанні тэорыі і практыкі сучаснай журналістыкі, адукацыі і медыяадукацыі, дыскурсіўных стратэгій сучаснай славеснасці, сувязяў журналістыкі з іншымі відамі творчасці і інш., што былі абмеркаваны на 8 секцыях.
Вялікую цікавасць у слухачоў выклікалі выступленні навукоўцаў і практыкаў на пленарным пасяджэнні. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Марыя Іосіфаўна Канюшкевіч прадставіла навуковай супольнасці даклад на тэму «Медыялізацыя першасных жанраў у СМІ». Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры медыялогіі і вэб-журналістыкі Інстытута журналістыкі БДУ Аляксандр Аляксандравіч Градзюшка прааналізаваў сістэмныя характарыстыкі рэгіянальных інтэрнэт-СМІ Брэсцкай вобласці. Доктар палітычных навук, прафесар кафедры паліталогіі і сацыялогіі БрДУ імя А.С. Пушкіна Анатоль Іванавіч Лысюк выступіў з дакладам «СМІ ў кантэксце сучасных гібрыдных войнаў».
Практычную састаўную форуму на пленарным пасяджэнні прадставілі вядучыя журналісты Брэстчыны – загадчык аддзела сацыяльных праблем абласной газеты «Народная трыбуна» Святлана Апанасаўна Таболіч і кандыдат філалагічных навук, уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» Ганна Генадзьеўна Петрачэнка.
Пры падвядзенні вынікаў працы канферэнцыі было прынята рашэнне аб правядзенні падобнага форуму штогод.
Кафедра журналістыкі
Фота: У.А. Сенькавец