-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэгіянальны тур Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд
2–4 сакавіка 2018 года на базе спартыўнага комплексу нашага ўніверсітэта прайшоў рэгіянальны тур Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі-2018 сярод мужчынскіх каманд.
Гасцінныя сцены Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна сабралі ўдзельнікаў зоны «Г» – каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта і, вядома ж, нашага ўніверсітэта.
БрДУ імя А.С. Пушкіна прадстаўляла каманда, у асноўным складзе якой былі студэнты завочнай формы атрымання адукацыі факультэта фізічнага выхавання. Касцяк каманды ўтварылі гульцы каманды Брэсцкага гандбольнага клуба «БГК-2».
Усе тры дні каманды ўпарта спаборнічалі за перамогу ў «ручным мячы». Па выніках турніру месцы ў прызавой тройцы размеркаваліся так:
- І месца заняла каманда Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна;
- II месца – каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- III месца – каманда Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Нашы рабяты ўпэўнена абыгралі сваіх сапернікаў, што дазволіла камандзе выйсці ў міжрэгіянальны тур, які таксама пройдзе ў Брэсце.
Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў і самі ўдзельнікі, турнір прайшоў на высокім арганізацыйна-метадычным узроўні, што шмат у чым з’явілася заслугай галоўнага суддзі спаборніцтваў – кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання, суддзі нацыянальнай катэгорыі К.І. Белага, а таксама ўсёй судзейскай брыгады ў цэлым.
Інфармацыю падрыхтавала Ірына Кузьміч (філалагічны факультэт)
па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартыўнага клуба