Рэгіянальны этап Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лігі сярод жаночых камандаў

З 12 па 14 сакавіка на спартыўнай базе нашага ўніверсітэта праходзіў рэгіянальны этап Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лігі сярод жаночых камандаў у зоне «Д» у рамках праграмы Рэспубліканскай універсіяды – 2019. Удзел у турніры прымалі каманды Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Наша каманда заняла II месца, што дазволіла нашым валейбалісткам выйсці ў наступны этап.

Да спаборніцтваў каманду рыхтавалі дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання Мікалай Іванавіч Прыступа і трэнер па спорце спартыўнага клуба Наталля Генадзьеўна Кулініч.

Віншуем студэнтаў і іх трэнераў з вялікім поспехам!!!

Па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартклуба

Падзяліцца: