Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі»

26 лістапада 2019 года на базе БрДУ імя А. С. Пушкіна адбылася Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі». Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляліся Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна і Брэсцкая епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Названы навуковы форум праводзіўся ў межах Праграмы супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2015–2020 гг., у яго працы прымалі ўдзел навукоўцы, студэнцкая моладзь, прадстаўнікі духавенства Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Г. М. Сендзер, якая адзначыла актуальнасць тэматыкі згаданага навуковага мерапрыемства, прымеркаванага да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама адзначыла значнасць вывучэння духоўнай спадчыны беларускага народа для выхавання моладзі. Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан падкрэсліў важнасць захавання аб’ектыўнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны асабліва ў кантэксце намечаных тэндэнцый па перапісванні гісторыі Другой сусветнай вайны ў іншых дзяржавах. Мадэратарам навуковай канферэнцыі выступіў загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Вабішчэвіч. Супрацоўнікамі бібліятэкі ўніверсітэта была падрыхтавана тэматычная выстава «Вайна. Перамога. Памяць».

У межах пленарнага пасяджэння канферэнцыі адбыўся абмен падпісанымі дамовамі аб узаемадзеянні паміж Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А. С. Пушкіна і Брэсцкай Епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы як вынік шматгадовага супрацоўніцтва, якое ажыццяўляецца падчас вучэбна-выхаваўчага працэсу.

На канферэнцыі было пададзена больш за пяцьдзесят дакладаў выкладчыкаў і студэнтаў, тэматыка якіх адлюстроўвала памяць пра Вялікую Айчынную вайну.

Гістарычны факультэт

Падзяліцца: