-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
«Разам мы – Беларусь!»
«Разам мы – Беларусь!» – пад такім лозунгам адбылося адкрыццё рэспубліканскага свята «Полацк – моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь-2017» 2-3 лютага.
Не дзіўна, што менавіта Полацк прыняў эстафету ад г. Баранавічы і стаў моладзевай сталіцай-2017. Полацк – горад з багатай гісторыяй – выдатная пляцоўка для ўвасаблення шматлікіх задумак: акцый, канферэнцый і крэатыўных праектаў. Як сказаў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята, «Полацк – калыска нашай дзяржаўнасці, горад са слаўнымі традыцыямі, які ў гэтым годзе будзе прымаць Дзень пісьменства, тут пройдуць святкаванні юбілею кнігадрукавання. Гэта ўсё разам створыць незабыўную атмасферу і дазволіць зрабіць горад прыгажэйшым. І, галоўнае, моладзь прыме актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах».
У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, лідары моладзевых арганізацый, органаў студэнцкага самакіравання ВНУ, а таксама маладыя спецыялісты, пераможцы і лаўрэаты міжнародных конкурсаў з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі.
Наш універсітэт на свяце прадстаўлялі прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова, сакратар ПА ГА «БРСМ» універсітэта Міхаіл Якаўлеў, старшыня Савета студэнцкага самакіравання Сняжана Бадунец і лідар студэнцкага самакіравання сацыяльна-педагагічнага факультэта Іна Цярковіч.
На форуме абмяркоўваліся пытанні студэнцкага жыцця, арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў навучальных установах, дзейнасць моладзевых грамадскіх аб’яднанняў па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
Флэш-мобы, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, экскурсіі, канцэрт, уручэнне падзяк – святочныя дні былі яркімі, насычанымі і плённымі. Характэрна, што наш універсітэт быў адзначаны ганаровым дыпломам за значны ўклад у рэалізацыю моладзевай палітыкі.
Форум паказаў, што студэнцтва праяўляе зацікаўленасць у захаванні і прымнажэнні культурнага, інтэлектуальнага і эканамічнага багацця Рэспублікі Беларусь, а таксама ў поўнай меры ўсведамляе ўласную адказнасць за далейшае развіццё і росквіт краіны.
Іна Цярковіч (сацыяльна-педагагічны факультэт)