Рабіць дабро

Для нашага ўніверсітэта 5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра – асабліва дарагі, таму што менавіта БрДУ з’яўляецца заснавальнікам валанцёрскага руху сярод вышэйшых навучальных устаноў краіны. У гэты дзень адбыўся традыцыйны фестываль валанцёрскіх атрадаў «Валанцёрства – на карысць грамадства». Для яго ўдзельнікаў дабравольніцтва стала сэнсам жыцця: яны ў любую хвіліну гатовыя прыйсці на дапамогу людзям, якія апынуліся ў бядзе, а таксама зрабіць ярчэйшым і цікавейшым жыццё тых, хто ў гэтым мае патрэбу.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнулася рэктар універсітэта Ганна Сендзер. Яна адзначыла, што ва ўніверсітэце працуе 27 валанцёрскіх атрадаў рознай накіраванасці, колькасць студэнтаў у якіх складае больш за тысячу чалавек. Рэктар падкрэсліла значнасць валанцёрскага руху ў сучасным свеце і пажадала навучэнцам заставацца добрымі, спагадлівымі, энергічнымі і ініцыятыўнымі. Ганна Мікалаеўна ўручыла валанцёрскім атрадам, іх лідарам і актывістам падзякі і памятныя падарункі.

Прысутнічалі на фестывалі і сацыяльныя партнёры – метадыст сектара па працы з інвалідамі ўпраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Дар’я Міхнюк і старшыня грамадскага аб’яднання дапамогі дзецям з асаблівасцямі развіцця і іх сем’ям «Асаблівае дзяцінства», дырэктар УПП «Вучэбна-рамесны цэнтр “Асаблівае жыццё”» Аксана Пашэвіч. Яны выказалі словы ўдзячнасці ў адрас кіраўніцтва БрДУ за выхаванне чулых студэнтаў, якім не чужыя праблемы навакольных. Дар’я Іванаўна ўручыла рэктару ўніверсітэта Ганне Сендзер падзяку. Аксана Мікалаеўна ўзнагародзіла падзякамі студэнтаў і намесніка дэкана па выхаваўчай працы фізіка-матэматычнага факультэта Людмілу Капіцу.

Яшчэ адзін сацыяльны партнёр – старшыня Брэсцкай арганізацыі «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ніна Саванеўская – не змагла прысутнічаць на фестывалі, але перадала падарункі валанцёраў атрада «Інсайт».

У гэтым годзе самае маштабнае мерапрыемства, на якім былі задзейнічаны валанцёры, – ІІ Еўрапейскія гульні. Аб вопыце працы на іх расказала студэнтка філалагічнага факультэта Марыя Русенка, якая адзначана узнагародай Дырэкцыі Гульняў. Іншыя валанцёры таксама падзяліліся сваім вопытам добраахвотніцтва. Студэнтка біялагічнага факультэта Ганна Купраш расказала аб экалагічных акцыях, студэнтка факультэта фізічнага выхавання Яніна Паўловіч – аб арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў па розных відах адаптыўнага спорту для інвалідаў, студэнтка фізіка-матэматычнага факультэта Марыя Нікіцюк – аб дапамозе ветэранам працы, ветэрану ВАВ Але Ільіной і інвалідам па зроку, а студэнтка гістарычнага факультэта Таццяна Ігнацюк – аб працы з дзецьмі, якія хварэюць на рак.

Усе валанцёры ўпэўнены ў тым, што добраахвотніцкая дзейнасць здольная змяніць свет да лепшага.

Фестывальную праграму напоўнілі дабрачынная акцыя «Твары дабро», майстар-класы, інтэрактывы, фотавыставы і іншыя мерапрыемствы.

Валанцёры ўніверсітэта штодня, даказваючы значнасць сваёй працы, з’яўляюцца прыкладам для пераймання.

Юлія Воўк, студэнцкі клуб

Портал информационной поддержки экспорта

Официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

Информационно-консультационный центр по вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

Барановичский государственный университет
Белорусская государственная академия искусств
Белорусская медицинская академия последипломного образования
Белорусский государственный медицинский университет
Белорусский государственный университет транспорта
Белорусский государственный экономический университет
Брестская областная библиотека имени М. Горького
Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет
Витебский государственный технологический университет
Витебский государственный университет имени П. М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого
Гродненский государственный университет имени Я.Купалы
Дніпропетровський національний університет імені Олеся Гончара
Университет гражданской защиты МЧС Беларуси
Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова
Могилевский государственный университет продовольствия
Мозырский государственный педагогический университет имени И. П. Шамякина
Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь
Белорусская ассоциация студенческого спорта