Пушкінскія сустрэчы на філфаку – 2019

Больш за 100 навучэнцаў з Брэста і Брэсцкай вобласці сабраліся 14 снежня 2019 года ў актавай зале ўніверсітэта на рэгіянальным паэтычным форуме «Пушкінскія сустрэчы на філфаку», арганізатарамі якога выступілі кафедра рускай літаратуры і журналістыкі і Рускі культурна-адукацыйны цэнтр імя А. С. Пушкіна.

Адкрыліся «Сустрэчы» інтэрактыўным шоу «Цуды побач з намі» ў выкананні выпускніка нашага ўніверсітэта Сяргея Палейчука.

Пасля прагляду цыркавога эцюда арганізатары прыступілі да цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў завочных алімпіяд па рускай літаратуры і журналістыцы, а таксама іншых конкурсаў.

Пераможцам адкрытага конкурсу «Першацвет» стала студэнтка 4-га курса спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» Анастасія Мелішкевіч.

Народным галасаваннем былі вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу арт-выказванняў «Залатая восень А. С. Пушкіна – 2019». Безумоўнага лідара выбраць не ўдалося. У выніку I месца падзялілі двое ўдзельнікаў – Радзіеўская Яна (10-ы клас, гімназія № 2 г. Брэста) і Татарчук Міхаіл (6-ы клас, СШ № 10 г. Брэста).

Пераможцы і прызёры конкурснай праграмы атрымалі дыпломы, граматы і падзякі, а таксама сувеніры ад Рускага культурна-адукацыйнага цэнтра імя А. С. Пушкіна.

Навумчык Анастасія,
спецыяліст кафедры рускай літаратуры і журналістыкі

Падзяліцца: