-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Пушкінскія сустрэчы на філфаку
8 снежня 2018 года ў актавай зале ўніверсітэта прайшлі традыцыйныя «Пушкінскія сустрэчы на філфаку», арганізатарамі якіх выступілі кафедра рускай літаратуры і журналістыкі і Рускі культурна-адукацыйны цэнтр імя А.С. Пушкіна. Мерапрыемства сабрала больш за 100 удзельнікаў з Брэста і Брэсцкай вобласці. Нехта прыехаў сам, нехта са сваімі настаўнікамі, а хтосьці і зусім – як на свята – усёй сям’ёй.
Адкрыліся «сустрэчы» майстар-класам «Філфак-danse», падрыхтаваным для ўдзельнікаў і гасцей шоу-балетам «Фаварыт» пад кіраўніцтвам Таццяны Курніц (СШ № 30 імя Д. Гвішыяні г. Брэста). У імправізаваным танцавальным салоне на аснове рэканструкцыі гістарычных танцаў ХIХ стагоддзя святочна апранутыя дзяўчаты і юнакі навучалі ўдзельнікаў мерапрыемства асновам паланэза і катыльёна.
На мерапрыемстве падвялі вынікі завочнай алімпіяды па рускай літаратуры, фотаконкурсу «Першацвет» і конкурсу арт-выказванняў «Залатая восень А.С. Пушкіна».
Фіналістамі завочнай алімпіяды, у якой прынялі ўдзел 112 чалавек, сталі 27 навучэнцаў, з іх дыпломы I ступені атрымалі: Сянкевіч Марыя (11 клас, Сялецкі ВПК яслі/сад – СШ Бярозаўскага раёна), Петруковіч Марыя (10 клас, Лагішынская сярэдняя школа Пінскага раёна ), Тамільчык Ягор (10 клас, СШ № 14 імя Я.М. Фаміна г. Брэста), Грыненка Дар’я (9 клас, Ліцэй № 1 г. Баранавічы) і Сідун Яўген (9 клас, Амелянецкая сярэдняя школа Камянецкага раёна).
У рамках адкрытага конкурсу «Першацвет» журы ацэньвалі каля 50 фотаздымкаў на тэму «Альма-матар у маіх вачах». Раздрукаваныя фота былі прадстаўлены на «фотасушцы» на філалагічным факультэце. Крытэрыямі ацэнкі служылі адпаведнасць тэматыцы конкурсу, творчы падыход, арыгінальнае аўтарскае рашэнне, эстэтычны складнік. Дыпломамі I ступені ўганараваны Ясеня Данііл (8 клас, СШ № 1 г. Мікашэвічы) і Ярмалюк Зарана (2 курс філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна).
Завяршальнай часткай «сустрэчы» быў конкурс арт-выказванняў. Сваё бачанне А.С. Пушкіна і яго твораў прадэманстравалі 84 навучэнцы старэйшых класаў у аўтарскіх відэароліках. Да фіналу дайшлі 23 удзельнікі, якія і пазмагаліся за прызавыя месцы. Вынікі падводзіліся метадам «народнага галасавання»: кожны з прысутных мог вызначыць свайго фаварыта. Безумоўным лідарам сімпатый прысутных стаў калектыў вучняў 10 класа ваенна-патрыятычнай накіраванасці («Гімназія № 2 г. Пінска»).
Пераможцы і прызёры конкурснай праграмы атрымалі дыпломы, граматы і падзякі, а таксама выдатныя сувеніры ад Рускага культурна-адукацыйнага цэнтра імя А.С. Пушкіна.
Анастасія Емяльянава