-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Прэзентацыя кнігі пра беларускія выданні, што захаваліся ў Пецярбургу
23 мая 2018 г. у круглай зале Брэсцкага гарвыканкама адбылася прэзентацыя бібліяграфічнага паказальніка «Выданні, вернутыя са Спецфонду ў Славянскім фондзе БАН: беларускі аддзел» (Санкт-Пецярбург, 2017). Кніга была падрыхтавана супрацоўнікамі ўстаноў культуры і адукацыі Расіі і Беларусі: Бібліятэкі Расійскай акадэміі навук (г. Санкт-Пецярбург), Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск) і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Удзел у мерапрыемстве прынялі студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта БрДУ, прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны.
Загадчык аддзела фондаў і абслугоўвання Бібліятэкі Расійскай акадэміі навук Алена Уладзіміраўна Ярмошына расказала пра гісторыю ўнікальнага збору беларускіх кніг (манаграфій, зборнікаў, перыёдыкі і інш.), што цудам ацалелі – не былі знішчаны, доўгі час былі недаступныя і толькі ў апошнія дзесяцігоддзі вернуты для чытачоў. Сярод іх былі творы класікаў беларускай літаратуры (Я. Баршчэўскага, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і інш.), маладых літаратараў міжваеннага часу, навуковыя, вучэбныяі іншыя выданні на розных мовах (беларускай, рускай , польскай, ідыш і інш.). Былі таксама прадэманстраваны цікавыя дапаможныя паказальнікі (асабліва штампаў) і ілюстрацыйныя матэрыялы.
На прэзентацыі выступіў доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч – навуковы кансультант згаданай кнігі, які падрыхтаваў для яе ўступны артыкул «Гістарычная спадчына беларускага народа 20–30-х гг. ХХ ст.: здабыткі і страты». Ён адзначыў як навуковую, так і практычную значнасць бібліяграфічнага паказальніка для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, настаўнікаў і бібліятэкараў. Усе зацікаўленыя могуць знайсці гэта выданне ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў