Прэзентацыя кнігі Анатоля Дзенісейкі «Каханне ў агні вайны»

12.02.2015  г. на гістарычным факультэце прайшла прэзентацыя кнігі Анатоля Дзенісейкі «Каханне ў агні вайны».

Размову пра кнігу пачала дэкан факультэта М.П. Галімава. Наталля Пятроўна спынілася на старонках кнігі, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Абмеркаванне працягнула дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Т.П. Саўчук. Таццяна Пятроўна падкрэсліла ўменне аўтара выкарыстоўваць успаміны відавочцаў падзей, спынілася на асаблівасцях стылю аўтара, даходлівасці выкладу матэрыялу. У дыскусіі прынялі ўдзел студэнты і магістранты, якія адзначылі ўпадабаныя старонкі пра пачуцці да Радзімы, пра праваслаўную царкву, пра кранальнае каханне беларускіх дзяўчат. Усе выступоўцы гаварылі добрыя словы пра аўтара і пажадалі Анатолю Іванавічу творчых поспехаў.

Падзяліцца: