-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Працаваць спяшаемся!
Штаб працоўных спраў БРСМ БрДУ штогод праводзіць набор студэнтаў у студэнцкія атрады. Так, 26 красавіка ў нашым універсітэце адбылася акцыя «Правядзі лета з намі» для прыцягнення ўвагі моладзі да працаўладкавання на канікулах.
У рамках акцыі з флеш-мобам выступіў атрад «Лідар» – лепшы педагагічны атрад 2015–2017 гг. Дарэчы, 2 мая ён адправіцца ў Мінск на ўрачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра «Лета–2018». Валанцёры раздавалі флаеры з інфармацыяй аб арганізацыях, зацікаўленых у тым, каб да іх прыйшлі працаваць студэнты нашага ўніверсітэта. Сярод такіх арганізацый – ТЦСАН Маскоўскага раёна г. Брэста, брэсцкі аэрапорт, ДПУ НП «Белавежская пушча», ПГУП «Перспектыўныя гандлёвыя тэхналогіі» і іншыя.
Як адзначылі арганізатары і ўдзельнікі акцыі, студатрадаўскі рух мае выхаваўчы і патрыятычны складнік, з’яўляючыся адным з найважнейшых напрамкаў у галіне моладзевай палітыкі. Студатрадаўскі рух закліканы задзейнічаць актыўных, ініцыятыўных і энергічных рабят для вырашэння эканамічных, гаспадарча-бытавых, жыллёвых і іншых праблем.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба