Практыкум «Асновы менеджменту ў вучэбнай групе»

10-11 снежня 2014 года для секцыі «Я лідар» метадысты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю правялі практыкум «Асновы менеджменту ў вучэбнай групе». У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 30 старастаў вучэбных груп 1 курса ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта.

Студэнтам, нашым лідарам-пачаткоўцам, былі прапанаваны цікавыя заданні і практыкаванні, накіраваныя на ўдасканаленне ведаў пра змест дзейнасці старасты, на развіццё лідарскіх якасцей і на фарміраванне ўзроўню культуры зносін у студэнцкім калектыве.

Праграма практыкума завяршылася рэфлексіяй, дзе кожны змог прааналізаваць прадэманстраваныя сюжэтна-ролевыя сітуацыі і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: